Свяцейшы Айцец падарыў два аўтамабіля хуткай дапамогі пакутуючым у Ліване.
Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° накіраваў у падарунак ахвярам лівана-ізраільскага канфлікта
дзве машыны хуткай дапамогі з поўным камплектам лекаў і абсталявання. Гэтыя аўтамабілі
ў мінулую нядзелю прыбылі на базу ААН у італьянскім порце Брындызі, дзе іх пагрузяць
на карабель і ў самы бліжэйшы час адправяць у Ліван. Раней Папская рада па дапамозе
патрабуючым выдала 100.000 еўра на дапамогу ўцекачам. Свяцейшы Айцец уважліва
сочыць за падзеямі, злучанымі з араба-ізраільскім канфліктам, і ў кожнай сваёй публічнай
заяве ў апошні час заклікае варожыя бакі скласці зброю, а міжнароднае грамадства –
да таго, каб яно прыняло ў асягненні міру самы дзейсны ўдзел.