2006-08-08 11:14:09

Каля 75 працэнтаў хрысціянаў пакінулі Багдад, ратуючыся ад гвалту і загінення.Амаль удвая скарацілася найбольшая і старажытнейшая хрысціянская грамада Іраку - халдэйская .


Дапаможны біскуп халда-каталіцкага абраду Багдада Андрэас Абуна заявіў у Лондане, што палова паствы пакинула краину. Па ягоных словах, перад вайной у Іраку жыла мільён 200 тысяч хрысциянаў,а зараз засталося больш за паўмільёна. Біскуп -вікары наведаў брытанскае адзяленне міжнароднгага каталіцкага "Дапамога Царкве ў патрэбе". Ён выказаў перасцярогу, што час біць у набат, бо так імклівыя уцёкі веруючых людзей тояць ў сабе небяспеку. "Калі выязджае так многа вернікаў такой маленькай грамады, як наша, - сказаў монс.Андрэас Абуна, - гэта стаецца небяспечна - для будучыні Царквы ў Іраку."
Многія хрысціяне перасяліліся ў суседнія краіны:Сірыю, Ярданію, Турцыю.І, на думку пралата, наўрад-ці яны калі-небудзь вернуцца назад.
Насельніцтва Іраку налічвае 27 млн чалавек, з якіх 97 прац. - мусульмане суніцкага і шыыцкага накірунку. У 3-х астатніх працэнтах пакуль большасць складаюць хрысціяне.







All the contents on this site are copyrighted ©.