2006-08-07 08:14:10

У Харбіне будзе адбудавана праваслаўная царква Святога Мікалая.


Драўляны Свята-Мікалаеўскі храм будзе адноўлены ў гэтым кітайскім горадзе на сродкі прыватных інвестараў. З праектам рэканструкцыі гэтай адной з самых вядомых забудоў старой часткі Харбіна выступіла мясцовая кампанія, якая мае шчыльныя стасункі з расейскімі партнёрамі.
Будаўніцтва драўлянага храма было завершана ў самым пачатку ХХ стагоддзя, а пад час кітайскай “культурнай рэвалюцыі” (1966-1976 гг..) яго зруйнавалі хунвэйбіны.
Па словах прадстаўніка кампаніі, аднаўленне будынка будзе каштаваць больш за 6 млн. даляраў. Новы будынак будзе пабудаваны, як і арыгінал, без адзінага цвіка. У ім плануецца размесціць выставу рускага мастацтва і рамёстваў. Каля будынку будзе зроблены Рускі тэматычны парк, упрыгожаны скульптурамі вялікіх расіянаў, у тым ліку Iльва Талстога і Аляксандра Пушкіна.







All the contents on this site are copyrighted ©.