Свяцейшы Айцец даў інтерв'ю, у якім звярнуўся да праблемы міру на Блізкім Усходзе.
У субботу раніцай, 5 жніўня, у Папскім палацы ў Кастэльгандольфо, Свяцейшы Айцец
даў інтэрв’ю з нагоды свайго будучага падарожжа ў Германію. Iнтэрв’ю Папы, якое
складаецца з трох частак і было зроблена на нямецкай мове, будзе перададзена па тэлебачанню
ў нядзелю 13 жніўня ў Германіі. Тэкст інтервью таксама будзе надрукаваны 13 жніўня. Пад
час размовы Бенедыкт XVI° звярнуў увагу на сітуацыю на Блізкім Усходзе. “Натуральна,
Святы Пасад не жадае ніякай палітычнай улады. Але мы жадаем звярнуцца да хрысціянаў
і да ўсіх тых, што адчуваюць неабходнасць звярнуцца за радай да Святога Пасада, з
тым, каб былі ўжытыя ўсе сілы, каб паказаць, што вайна ёсць найгоршым выхадам для
ўсіх. Яна не прынясе нічога добрага для нікаго, таксама і для магчымых пераможцаў.
Мы гэта добра ведаем на прыкладзе Еўропы пасля II Сусветнай вайны. Такім чынам, усем
неабходны мір. Патрэбна ўжыць маральныя сілы, каб даць зразумець, што адзіны выхад
– гэта жыць разам. Менавіта падобныя сілы мы жадаем ужыць: палітыкі павінны знайсці
шляхі, каб асягнуць гэтага ў самым хуткім часе…”, - зазначыў Папа у сваім інтэрв’ю.