2006-08-05 10:35:34

Увесь Рым - са сваімі гасцьмі, увечары ў суботу 5 жніўня збіраецца ў базіліцы Санта Марыя Маджёрэ - святой Марыі Вялікай. Трывае шматвекавая традыцыя адзначаць незвычайнае будаўніцтва ў 4 стагоддзі Папам Ліберыям гэтага славутага храму.


Незвычайнае,бо пастаўлеяна на месцы, дзе якраз 5 жніўня выпаў ...снег. RealAudioMP3 Спасярод Міжземнаморскае спякоты. А напярэдадні Папу быў сон, што пабудаваць новы храм ён павінен менавіта на тым месцы, куды ўпадзе снег. Дык й захаваў касцёл сваё другое імя "снежны", што перайшло і на знакамітую ікону , змешчаную ў Санта Марія Маджёрэ. Па паданні,яна рукі самога апостала Лукі і завецца "Выратаванне народаў Рыму"((Salus Populi Romani).).Касцёльная традыцыя сцвярджае, што абраз знаходзіцца ў Рыме з самага пачатку існавання храма. Вядома, што ў 752 г., калі Рыму пагражалі лангабарды, гараджане вынеслі святыню і з працэсіяй абышлі Вечны горад. Відаць, з тых часоў абраз атрымаў назву «Пратэктарка Рымлянаў» Не выключана, што абраз трапіў у Рым з Канстанцінопаля, калі там бясчынствавалі іканаборцы. У 1860 г. спецыяльная камісія прыйшла да высновы, што абраз створаны нават раней за часы імператара Канстанціна. У кнізе, выдадзенай у Парыжы ў 1886 г., даводзілася, што ён намаляваны на кедравай дошцы энкаўстыкай, і, пэўна, евангелістам Лукою. Заўважым, аднак, што вывучэнне раннехрысціянскага іканапісу ў той час толькі пачыналася. Але вернемся да сучаснага свята. Пасля святочнай Літургіі на плошчы перад базілікаю як бы ажываюць палотны знакамітых мастакоў, што занатавалі для нас незвычайны сон Папы Ліберыя і адначасова ітакую ж мрою, што прысніў рымскі патрыцы Джованні, які й даў разам з жонкаю грошы на пабудову. Дагэтуль ў ёй, адной з 4 галоўных базілікаў Рыму, захаваліся калоны і мазаікі, некаторыя фрагменты сцен і падлогі ад першага храму, завершанага ў 358 годзе.Адтады абсыпалі штопятага жніўня базіліку і плошчу белымі пялёсткамі кветак, а цяпер таксама і хлоп'ямі штучнага снегу, які ствараюць, на радасць дзятвы, майстры з Рымскай кінастудыі Чінечітта.








All the contents on this site are copyrighted ©.