У гэтую суботу, 5 жніўня у Гродзенскім касцёле Св. Францішка Ксаверыя будзе выстаўляная
копія Турынскай плашчаніцы.
Копія адной з найбольш шанаваных хрысціянскіх рэліквій была выкананая пры дапамозе
найноўшых тэхналёгій у адзінай лабараторыі, якой каталіцкая Царква надала гэткае права.
Святыня была здабытая Варшаўскім Апостальствам Божай міласэрднасці і цяпер перадаецца
ў дар Гродзенскай дыяцэзіі рымска-каталіцкае Царквы. Рэліквія ўжо ад месяцу перабывае
на Гарадзеншчыне: прыгадаем, 8 ліпеня адбылася яе ўрачыстая сустрэча ў касцёле Маці
Божае Кангрэгацкае, якая лічыцца адной з ахоўніц Гродна. Копія плашчаніцы будзе ад
суботы знаходзіцца ў катэдры абласнога цэнтра. Ксёндз Антоні Грэмза сустрэўся
прынагодна з журналістамі і запэўніў, што рэліквія назаўсёды застанецца ў Гродне й
будзе змешчаная ў з яго каталіцкіх храмаў горада . Плашчаніца (цалун) - гэта
ільняное палатно, якое, па царкоўным паданні, агортвала цела Ісуса Хрыста пасля смерці
на крыжы, а пасля Уваскрасення на тканіне застаўся адбітак тыпу фотанегатыўнага,
што для веруючых ёсць прадметным доказам смерці і Уваскрасення. Арыгінал знаходзіцца
ў катэдры Турына ў Італіі і ў апошні раз быў адкрыты для шанавання на юбілей 2000
году Раства Хрыстовага.