2006-08-04 09:14:04

Дапамога айцоў-езуітаў уцекачам у Ліване.


Айцы-езуіты Лівана запрасілі сваіх супрацоўнікаў, студэнтаў, семінарыстаў і былых вучняў прыняць пад сваю апеку эвакураваных з зоны ўзброенага канфлікта. Агульны лік уцекачоў ужо амаль асягнуў лічбы ў 800.000, але іх колькасць з кожным днём павялічваецца. Студэнты і выкладчыкі Калегіума Маці Божай з гарадка Жамур, які знаходзіцца ў дзесяці кілометрах ад Бейрута, актыўна працуюць у цэнтрах для ўцекачоў, арганізаваных мясцовым філіалам міжнароднай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас”. Яны дапамагаюць размяркоўваць прадукты харчавання, лекі і рэчы першай неабходнасці сярод патрабуючых. Рэктар калегіума, айцец Салім Дахаш, кантактуе з рознымі былымі навучэнцамі і проста дабрахвотамі з тым, каб аказаць дзейсную дапамогу 600 хрысціянскім семьям, якія знайшлі часовы прытулак на гарэ Ліван і ў Жезіне, што непадалёк ад Бейрута. Але колькасць такіх семьяў стала павялічваецца…. “Галоўная праблема – гэта арганізацыя аказання дапамогі, - зазначыў айцец Дахаш, - ды раскінутасць уцекачоў па тэрыторыі. Зараз мы ўжо прайшлі фазу аказання тэрміновай дапамогі, выкліканай непасрэднай небяспекай. Цяпер наша мэта – гэта задаволіць другасныя патрэбы і, такім чынам, гарантаваць адпаведную псіхалагічную падтрымку згаданым людзям”, - зазначыў святар-езуіт. Для дзетак, асобным чынам, арганізоўваюцца рознага тыпу забавы і гульні.








All the contents on this site are copyrighted ©.