Больш за 42 000 міністрантаў з 17 краінаў свету сабраліся на міжнародную сустрэчу
ў Рыме. Самая шматлікая дэлегацыя – 35 000 хлопчыкаў і дзяўчынак – прыехала з Германіі.
Спатканне ў Рыме ёсць кульмінацыйным момантам міжнароднай пілігрымкі міністрантаў,
якая ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам “Spiritus vivificat – Дух ажыўляе”. Як
і пяць гадоў таму пілігрымка была арганізавана Міжнародным саюзам міністрантаў, які
быў створаны ў 1960 годзе. Цантральнай падзеяй сёлятняга спаткання была Богаслужба
на пл. Святога Пятра вечарам 1 жніўня. Святую імшу ўзначаліў венскі кардынал Крыстаф
Шенборн. Маладыя людзі таксама сустрэліся 2 жніўня пад час агульнай аудыенцыі са Свяцейшым
Айцом Бенедыктам XVI°.