2006-08-02 15:14:44

У сераду, Папа Бенедыкт 16 прылятаў са сваёй летняй рэзидэнцыі ў Ватыкан, каб прыняць на агульнай аўдыенцыі вернікаў. Галоўную групу з іх складалі ўдзельнікі Еўрапейскай пілігрымкі міністрантаў. Сярод якіх - і нашы беларусы.


RealAudioMP3 ( голас Папы) - "Дарагія браты і сёстры! Горача вас вітаю! Пасля паўзы знаходжання ў гарах Валле да Осты, аднаўляю аўдыенцыі,"- сказаў Папа па-італьянску. Але, паколькі большая частка міністрантаў ( значыць, прыслугоўваючых на Святой Імшы) прыбыла з нямецкамоўных краін, Папа далей звяртаўся да ўсіх па-нямецку, на сваёй роднай мове. Плошча Святога Пятра была сёння вельмі вясёлая, бо,натуральна, большая частка тых, што прыслугоўваюць ля алтару - гэта юнакі. У Рым міністранты прыбылі са сваімі сябрамі і сяброўкамі, што стварала атмасферу сапраўднага маладзёвага свята радаснай сустрэчы пад палаючым сонцам Апенінаў.
- " Да вас, міністранты, хачу звярнуць настаўленне, якое можа суправаджаць вас ў жыцці і вашым паслугоўванні,-сказаў Папа і, як вы чуеце, быў сустрэты сардэчным адказам гасцей аўдыенцыі. Як мы зазначылілі, на плошчы Святога Пятра слухала навучанне Папы і група беларускіх паломнікаў са зграмаджання "Святло і жыццё" на чале са сваім заўсягдайшым кіраўніком ксяндзом Эрэнеюшам.
Свяцейшы Айцец засяродзіўся на жнівеньскай катэхезе пра апосталаў. Яны стаюцца не слугамі, але "сябрамі" Езуса. Бо сам Ён так іх назваў на Тайнай вячэры. " Не называю вас больш слугамі, але сябрукамі"...Апосталы сталіся сведкамі Хрыста, бо былі Ягонымі сябрамі, спалучанымі з Ім сувяззю жывое любові ў Духу Святым. "У гэтай перспектыве можам разглядаць і тэму вашай пілігрымкі - "Жыватворны Дух". Вашы адносіны з Езусам ажыўляе Святы Дух і робіць іх моцным і глыбокім сяброўствам, здольным надаць сэнсу жыццю маладога чалавека і зрабіць яго адважным сведкам Эвангелля. "
Далей Папа заклікаў прысутных добра ўслухоўвацца ў голас сябры-Езуса, ды й не перапусціць уласнага паклікання. У прыватнасці, паклікання да святарства. Аднак Бенедыкт 16 зазначыў, што, якім бы ні было пакліканне, неабходна заўсёды ўслухоўвацца і не губляць сяброўскай сувязі з Хрыстом.
(Голас Папы) -" Дарагія сябры! Вы па-жыцці ўжо з'яўляецеся апосталамі.Калі ўдзельнічаеце ў Літургіі, адпраўляючы вашае паслугоўванне пры алтары, вы дарыце ўсім вашае сведчанне...Вашае шанаванне, што паходзіць з сэрца і выяўляецца ў жэстах, у спевах, ў адказах -- усё гэта ёсць апасталятам. Тут знаходзіцца прастора сяброўства, якое мае крыніцу і сваю вяршыню ў Эўхарыстыі. А вы ж найбольш блізкія да Езуса-ЭЎХАРЫСТЫІ, і гэта найбольшы знак Ягонае прыязні да вас." затым Папа павітаў усіх у розных мовах .
Напрыканцы Папа заклікаў усіх працягваць маліцца за дарагую і пакутную Блізкаўсходнюю зону .
(Голас папы.) Нашы вочы поўныя ледзянячых кадраў бязжыццёвых целаў мноства людзей, асабліва дзяцей.асабліва думаю пра Канну ў Лібане. Хачу паўтарыць: нішто не можа апраўдаць праліццё нявіннае крыві, з якога б боку яна ні лілася.
Папа прыклікаў напрыканцы да тэрміновага спынення гвалту , а таксама прыклікаў міжнароднае зграмаджанне да стварэння ўмоваў канчатковага палітычнага вырашэння трагедыі гэтага крызісу, каб забяспечыць трывалую будучыню новым пакаленням на Святой Зямлі.
Напрыканцы спаткання Папа запрасіў усіх разам адспяваць па-латыні малітву "ОЙЧА НАШ" і надаў усім вернікам сваё апостальскае блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.