2006-08-02 16:56:51

На Філіпінах шмат год ужо існуе каталіцкае радыё "VERITAS (праўда)". Нядаўна яно пачала вяшчаць праз спадарожнік , дзякуючы дапамозе сеткі Catholic Media Network.


З Манілы вяшчанне вядзецца не толькі на самі Філіпіны, але і іншыя краіны. Перадачы даходзяць ў большую частку Азіі, на Блізкі Ўсход і паўночную Амерыку. Цяпер праект прадугледжвае пашырэнне радыёстанцыі і стаўленне спадарожнікавага канала, які можа быць створаны з удзелам Цэркваў Азіі. Кіраўнік Камісіі па СМІ пры біскупскай канферэнцыі краіны Джэймс Рейтэр адзначыў у прынагоднай заяве, што пашырэнне вяшчання - важны крок для нясення новай Эвангелізацыі не толькі на Філіпінах, але і многіх іншых краінах. Гэта таксама важны рэсурс набліжэння рэлігій і культур. У перадачах могуць удзельнічаць прадстаўнікі самых розных катэгорый грамадства. Натуральна, кожны можа выслухаць пункт гледжання каталіцкае Царквы . бо біскупы Філінін часта ўдзельнічаюць у перадачах радыё Veritas.








All the contents on this site are copyrighted ©.