2006-08-01 14:36:13

Галава знешней палітыкі Ватыкану меў размову са сваім ізраільскім калегай.


Як мы ўжо паведамлялі, пад час традыцыйнай нядзельнай Багародзічнай малітвы “Анёл Панскі” Свяцейшы Айцец заклікаў варожыя бакі на Блізкім Усходзе скласці зброю і перайсці да мірных перагавораў. Бенедыкт XVI° заклікаў усіх вернікаў маліцца за мір у гэтым рэгіёне.
Са свайго боку, Сакратар Апостальскай сталіцы па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Джованні Лайоло, размаўляў асабіста на конт склаўшайся на Блізкім Усходзе сітуаціі па тэлефону з міністрам замежных спраў Iзраіля, спадаром Ціпі Лівні. Вялікую працу па аказанню гуманітарнай дапамогі праводзяць таксама розныя царкоўныя дабрачынныя арганізацыі, якія пастаўляюць пакутуючым ад вайны самыя неабходныя рэчы: ад вады да піцця да медыкаментаў і сродкаў гігіены. Цяпер прыкладна 700 тысяч асобаў, якія патрабуюць рознага тыпу дапамогі. Сярод самых буйных дапрачынных арганізацый, якія прыйшлі ім на дапамогу каталіцкая арганізацыя “Карытас” Лівана, якая займаецца каардынацыяй ініцыятыў па дапамоге на самых розных узроўнях: ад парафіяльнага да нацыянальнага.







All the contents on this site are copyrighted ©.