2006-07-31 13:55:46

Старонкі з Кампендіума сачыяльнай дактрыны Царквы.


121 Новая рэчаіснасць, якую дае Езус Хрыстус, не ўплывае на чалавечую натуру; не дадаецца да яе з вонку; гэта тая рэчаіснасць зносінаў з Божай Троіцай, да якой людзі ад пачатку звюрнуты ў глыбіні душы, дзякуючы таму што яны створаны падобнымі Богу.; але верна і тое, што гэтай рэчаіснасці яны не здольныя асягнуць уласнымі сіламі. Пры пасрэдніцтве Душы Езуса Хрыста, уцелаўлёнага Сына Божага, у Якім гэтыя зносіны ўжо ажыццявіліся выключным чынам, людзі ўспрынятыя як дзеці Божыя (пар. Рым 8, 14-17; Гал 4, 4-7). Праз Хрыста мы суадносімся натуры Бога, Які дае нам бясконца болей “усяго, чаго мы просім ці аб чым марым” (Еф 3, 20). Ужо атрыманае людзьмі – толькі “заклад” (2 Кар 1, 22; Еф 1, 1, 14) таго, што яны атрымаюць у поўні толькі перад Богам, Якога ўбачаць “тварам да твара” (1 Кар 13, 12), зі заклад вечнага жыцця: “Гэта ёсць жыццё вечнае, няхай ведаюць Цябе, адзінага сапраўднага Бога, і пасланага Табой Езуса Хрыста” (Ян 17, 3).
123 Універсальная хрысціянская надзея абдымае, акрамя мужчынаў і жанчынаў з усіх народаў, таксама неба і зямлю: “Крапіце, нябёсы, з вышыні, і воблакі няхай праліваюць праўду; няхай адкроецца зямля і прыносіць збаўленне, і няхай расце разам праўда. Я, Пан, раблю гэта” (45, 8). Бо, згодна Новаму Запавету, усё стварэнне разам з чалавецтвам знаходзіцца ў чаканні Адкупіцеля: падуладнае марнасці, стварэнне жыве ў надзеі, у пакутах народжання, чакаючы, што будзе вызвалена ад тлену (пар. Рым 8, 18-22).
III. Чалавечая асоба і мноства яе аспектаў
124 Лічачы наюйкаштоўнейшай найвыдатнейшую біблійную навіну, сацыяльная навука засяроджвае ўвагу, перад усім, на асноўных, неадрыўных вымярэннях чалавечай асобы, каб выдзяліць яе найбольш значныя рысы, яе таямніцы і яе годнасці. Бо ў мінулым ніколі не было недахопу ў рэдукцыяністскіх канцэпцыях чалавека, ягоным жыцці і лёсаў; гэтыя канцэпцыі працягваюць драматычным чынам з’яўляцца на сучаснай гістарычнай сцэне. Яны маюць ідэалагічны характарці па-просту ўзыходзяць ад распаўсюджаных звычаяў і вобразаў думання. Усе гэтыя канцэпцыі аб’ядноўвае тое, што яны аказваюцца спробай перакруціць вобраз чалавека праз падкрэсліванне толькі адной з характырыстык, прыносячы шкоду ўсім іншым.
125 Асобу ні ў якім разе не магчыма разглядаць толькі як абсалютную індывідуальнасць, якая сама сябе пабудавал, сама на сябе засноўваецца і чыі ўласныя характырыстыкі не залежаць ні ад чаго, акрамя яе самой. Такім самым чынам яе нельга лічыць проста камуркай арганізма, які гатовы прыйнаць за ёй, самае вялікае, функцыанальную ролю ў сярэдзіне сістэмы. Канцэпцыі, якія рэдуцыруюць поўню праўды аб чалавеку, ужо шматкротна прыцягвалі да сябе ўвагу Царквы, якая не стамлялася ўзвышаць голас з нагоды гэтых, як і іншых, вельмі рэдукцыяністскіх, перспектыў і аб’яўляла, што, наадварот, “індывідуумы не падзелены, як жвірынкі, але аб’яднаныя ў арганічных і ўзаемных адносінах” і што чалавека нельга прыймаць як “проста частку, малекулу сацыяльнага арганізма”. Такім чынам, Царква клапацілася аб тым, каб сцверджанне прымата асобы не суадносілася з індувіалістычным ці раствараючым чалавека ў масе бачаннем.
126 Хрысціянская вера, запрашаючы паўсюль шукаць добрае і годнае чалавека (пар I Фес 5, 21), “ставіць сябе па-над ідэялогіямі, а часам у аппазыцію да іх, бо прызнае Бога, трансцындентнага Творцу, Які на ўсіх узроўнях стварэння звяртаецца да чалавека як да істоты адказнай і вольнай”.
Сацыяльная навука імкнецца ўказаць на розныя вымярэнні таямніцы чалавека, якога трэба разглядаць “у поўні праўды аб яго існаванні, аб яго асабістым і, адначасова, грамадскім і сацыяльным існаванні”, з асаблівай увагай, каб мець аб ім найбольш дакладнае меркаванне.
А) Еднасць асобы
127 Чалавек быў створаны Богам як паяднанасць душы і цела. “Духоўная і бессмяротная душа – прынцып еднасці чалавека, тое, дзякуючы чаму, ён існуе як цэлае – “corporee еt anima unus” – у якасці асобы. Гэтыя акрэсленні ўказваюць не толькі на тое, што і цела, якому абяцанае ўваскрашэнне, будзе далучанае да славы; аднолькава яны нагадваюць аб сувязі розума і вольнай волі з усімі цялеснымі здольнасцямі і ворганамі пачуццяў. Асоба, уключаючы цела, нясе за сябе поўную адказнасць; менавіта ў еднасці душы і цела яна ёсць суб’ектам уласных маральных актаў”.
128 Дзякуючы сваёй цэласнасці чалавек аб’ядноўвае ў сабе элементы матэрыяльнага свету, якія ў ім “асягаюць сваёй найвышейшай кропкі і ўзносяць голас у свабодным ушанаванні Творцы”. Гэта вымярэнне дазваляе чалавеку ўвайсці ў матэрыальны свет, абшара яго самарэалізацыі і свабоды, не ўспрыймаючы яго як вязніцу ці выгнанне. Недапушчальна ставіцца пагардліва да цялеснага жыцця; наадварот, чалавек “Забавязаны лічыць сваё цела добрым і годным пашаны, таму што яно створана Богам і яму наканавана быць ўваскрошаным у апошні дзень”. Аднак, з-за раны, нанесенай грахом, цяляснае вымярэнне прымушае чалавека перажываць паўстанні цела і адчуваць перакручаныя схільнасці сэрца, да якіх ён заўсёды ўважліва ставіцца, каб не апынуцца іх рабом і ахвярай чыста знешняга бачання жыцця.
У сваім духоўным вымярэнні чалавек выходзіць за межы ўсёй поўні рэчаў і ўваходзіць у самую глыбокую структуру рэчаіснасці. Звяртаючыся да ўласнага сэрца, значыць разважаючы над ўласным лёсам, чалавек адкрывае, што ён пераўзыходзіць матэрыяльны свет, дзякуючы ўласнай ўнікальнай годнасці суразмоўцы Бога, пад Чыім поглядам ён прыймае рашэнне аб сваім жыцці. Ён, у сваім унутраным жыцці, прызнае “у самім сабе духоўную і несмяротную душу” і ведае, што ён – не толькі частка прыроды ці ананімная складаючая частка чалавечага роду”.







All the contents on this site are copyrighted ©.