2006-07-28 14:30:11

Заява арцыбіскупа Маркетто аб становішчы ў Ліване.


Сакратар Папскай рады да спраў мігрантаў і ўцекачоў арцыбіскуп Агостіно Маркетто выступіў з спецыяльнай заявай, якая тычыцца сітуацыі на Блізкім Усходзе.
“У гэты складаныя, асабліва для Лівана, дні, я б хацеў далучыцца да ўсіх людзей, якія заклікаюць варожыя бакі да тэрміновага спынення баявых дзеянняў. Гуманітарным арганізацыям трэба прадставіць доступ да пакутуючага цывільнага насельніцтва, якое было вымушана пакінуць свае родныя дамы. Сотні тысяч чалавек, - зазначыў монс.Маркетто, - патрабуюць нашай тэрміновай увагі. Для аказання эфіктыўнай і канкрэтнай дапамогі гэтым людзям неабходна стварыць гуманітарныя карыдоры.
Як Сакратар Папскай рады да спраў мігрантаў і ўцекачоў, я, - падкрэсліў высокі ватыканскі дастойнік, - хацеў бы прыцягнуць асаблівую ўвагу да лёсу тысяч працаўнікоў-мігрантаў, якія цяпер апынуліся ў цяжкім стане ў Ліване, і асабліва да тых, што паходзяць з краінаў Азіі і Афрыкі. Менавіта яны з’яўляюцца самымі пакінутымі. Заклікаю міжнародныя ўстановы аказаць дапамогу гэтым людзям, эвакуіраваць іх у болей бяспечныя месцы ці дапамагчы ім вярнуцца на радзіму.
Акрамя таго, 22 000 чалавек (грамадзян Судана і Iрака), якія атрымалі прытулак у Ліване, асабліва цяжка адчуваюць цяпер на сабе ўсе наступствы вайны.
Усім гэтым людзям была б аказана вялікая дапамога, каліб працэдуры пераходу лівана-сірыйскай мяжы былі б спрошчаны і ўрад Сірыі дазволіў бы ім (грамадзянам Лівана, мігрантам і ўцекачам) часова знаходзіцца на ўласнай тэрыторыі, а таксама прадаставіў бы гэтым людзям абарону на перыяд вайсковых дзеянняў, - зазначыў Сакратар Папскай рады да спраў мігрантаў і ўцекачоў арцыбіскуп Агостіно Маркетто.







All the contents on this site are copyrighted ©.