2006-07-27 13:21:58

Гуманітарная дапамога ахвярам вайны ў Ліване.


25 ліпеня міжнародны дабрачынны фонд “Дапамога Царкве ў патрэбе” паведаміў, што вайна ў краіне закранула болей за 100.000 семьяў, большасць з якіх – хрысціянскія.
Прадстаўнікі фонду адзначылі, што “ахвярамі ваеннай аперацыі Iзраіля сталі звыш за 300 жыхароў Лівана, 900 чалавек былі параненыя, і што большасць са згаданых 100.000 семьяў прымушаны шукаць прытулак у школах, кляштарах і іншых царкоўных установах”. “Цяпер кансервы, малако для дзяцей, мыла і медыкаменты зрабіліся рэчамі першай неабходнасці”, - зазначана ў заяве. Фонд “Дапамога Царкве ў патрэбе” уже накіраваў 25.000 даляраў ЗША Iссаму Бішару, рэгіянальнаму кіраўніку Папскіх місіянарскіх суполак у Ліване. Духаўнік фонда а.Хоакін Альенде заклікаў усіх католікаў наследваць “закліку Свяцейшага Айца аб неабходнасці маліцца за мір на Блізкім Усходзе”.







All the contents on this site are copyrighted ©.