2006-07-26 14:23:42

Свяцейшы Айцец прыняў кардынала Бертоне.


Папа Бенедыкт XVI° правёй прыватнае спатканне з кардыналам Тарчызіо Бертоне, які пачне выконваць абавязкі Дзяржаўнага сакратара Ватыкану з 15 верасня бягучага года.
Былы Дзяржаўны сакратар кардынал Анджело Содано выходзіць на пенсію па ўзросту – у лістападзе мінулага года яму споўнілася 75 гадоў.
Спатканне Свяцейшага Айца з кардыналам Бертоне адбылося 24 ліпеня ў альпійскім шале ў Ле-Комб, дзе Папа знаходзіцца на летнім адпачынку.
Паведамляецца, што размова тычылася пэўных пытанняў, у тым ліку і назначэння новага сакратара Апостальскай сталіцы па сувязях з дзяржавамі. Раней гэту пасаду займаў арцыбіскуп Джованні Лайоло, якога Бенедыкт XVI° назначыў упраўляючым справамі дзяржавы Ватыкан.
Кардынал Тарчызіо Бертоне нарадзіўся непадалёк ад Турына ў шматдзетнай італьянскай сямье 1 снежня 1934 года. Вывучаў тэалогію ў Турыне і Рыме, атрымаў ступень доктара кананічнага права. Болей 20 гадоў выкладаў у розных навучальных установах Ватыкана. У 1989 годзе быў абраны рэктарам Папскага Салезіянскага універсітэта.
У чэрвені 1995 года быў назначаны сакратаром Кангрэгацыі да спраў веранавучання, якую на працягу многіх гадоў узначальваў сучасны Папа. У кастрычніку 2003 года Бертоне быў узняты да кардынальскай годнасці Янам Паўлам II°.







All the contents on this site are copyrighted ©.