2006-07-25 14:00:29

Шэдэўры - на свае вочы!'' - такі прыцягальны тытул маюць выставы,якія зарганізуюцца у Рыме.


Прычым, праходзяць яны бясплатна - у апошнія гады высілкамі энтузіястаў.
Аб'яднаныя яны у дзве асацыяцыі - ''Праект Італіі'' і ''Гістарычныя хатнія палацы''. Гэтым разам прапануецца ўбачыць 13 палотнаў славутага Рубенса, размешчаных у палацы Палавічіні ,які служыў хатаю аднагодку славутага галандскага майстра пачатку 17 стагоддзя,які, дарэчы, шмат год жыў і працаваў у Рыме і нават распісаў адну з цэркваў Багародзіцы цудоўнымі фрэскамі. Маркіз Нікало Палавічіні быў заказчыкам Петэра Паўля Рубенса, а з цягам часу - і сябрам. Прадстаўляныя зараз карціны былі спецыяльна заказаныя майстру для іншага палацу гэтай выдатнай багаццем і мастацкім густам італьянскай сям'і ў Антверпене. Пазней, - аднак - як дазналіся гісторыкі - раней за 1680 год - член сям'і Палавічіні , кардынал Лаццаро перавёз палотны ў Рым, дзе яны сталіся гонарам ягонае калекцыі на радасць усім. Цяпер з імі можна знаёміцца, таксама як і з іншымі шэдэўрамі па праграме гэтых культурных асацыяцый Вечнага горада. У сярэдзіне ліпеня таксама на іх ініцыятыву адчынілася выстава ў палацы Одэскалькі, дзе прадстаўленыя творы Караваджо і майстроў ягонае эпохі. Перлаю ёсць карціна Кароваджо "Наверненне Саўла'' - аб моманце, калі бязбожнік і суровы пераследвальнік Хрысціянаў Саўл на Божую волю навярнуўся, быў называны Паўлам і стаўся адным з галоўных апосталаў Езуса Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.