Папская рада "Cor Unum" заклікала ўсіх католікаў дапамгчы жыхарам Блізкага Усходу.
Святы Пасад заклікаў католікаў усяго свету выявіць знак эвагельскай дабрачыннасці
ў адносінах да ахвяраў канфлікту на Блізкім Усходзе. Аб гэтым гаворыцца ў заяве
Папскай рады “Cor Unum” (“Адзінае Сэрца”), якая каардынуе дабрачынныя ініцыятывы католікаў.
Заява была распаўсюджана ў гэтыя дні прэсавай службай Апостальскага Пасада. “У
святле канфлікта на Блізкім Усходзе і жудасных пакутаў мясцовых людзей, - гаворыцца
ў пасланні, - Папская рада “Cor Unum” жадае выказаць ад імя Свяцейшага Айца сваю салідарнасць
з усімі, хто пакутуе і выдзяляе матэрыяльныя сродкі на падтрымку тысячаў перасяленцаў”. “Гэта
дапамога будзе накіравана на фінансаванне праектаў, якія ажыццяўляюцца дабрачыннай
арганізацыяй “Карытас” Лівана, айцамі-францішканамі на Святой Зямлі, Ассацыяцыяй дабрахвотаў
міжнароднай службы і іншымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у згаданым рэгіёне. У
прыватнасці, сродкі пойдуць на пастаўку ў лагеры ўцекачоў рэчаў першай неабходнасці,
вады да піцця, харчавання, гігіенічных сродкаў і лекаў”, - гаворыцца ў заяве Папскай
рады “Cor Unum”.