2006-07-24 13:49:04

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 23 ліпеня


Сустракаючыся з вернікамі на нядзельнай малітве “Анёл Гасподні” Папа Бэнэдыкт 16 зноў заступіўся за насельніцтвам Блізкага Усходу. Прабываючы на сваіх летніх канікулах у Даліне Аосты, у італьянскіх Альпах, Сьвяцейшы Айцец маліўся, каб адкінута дарогу ўзброеннага канфлікту а ўзьнята дыялог у карысьць справядлівага і трывалага міру.
RealAudioMP3
У абліччы пагоршваньня сітуацыі на Блізкім Усходзе я вызначыў сёньняшнюю нядзелю як спэцыяльны дзень малітвы і пакуты, заклікаючы душпастыраў ды усіх вернікаў, каб упрошвалі Бога дару міру. З цэлаю сілаю я паўтараю заклік да заангажаваных ў канфлікце бакоў, каб неадкладна спынілі ваенныя сутычкі і зрабілі магчымым доступ гуманітарнае дапамогі ды каб пры міжнароднай падтрымцы шукалі спосабаў на распачацьце перагавораў. З гэтае нагоды жадаю пацьвердзіць, што жыхары Лібану маюць права да інтэгральнасьці і сувэрэннасьці сваёй дзяржавы. Жыхары Ізраіля да жыцьця ў міры ў сваёй дзяржаве а жыхары Палестыны да свабоднае і сувэрэннае бацькаўшчыны. Я выказваю блізкасьць да беззабароннага цывільнага насельніцтва- сказаў далей Папа—якое несправядліва церпіць з прычыны канфлікту, якога сталася ахвяраю. Справа ідзе як пра жыхароў Галілеі, якое прымушана жыць у бамбасховішчах так і пра вялікую колькасьць жыхароў Лібану, якія будучы ўжо чарговы раз сьведкамі зьнішчэньня сваёй краіны былі прымушаны пакінуць усё і шукаць прытулку ў іншым месцы. Я заношу да Бога- зноў сказаў Сьвяцейшы Айцец—каб імкненьне да міру як найхутчэй зьдзецсьнілася, дзякуючы згоднаму заангажаваньню адказных асоб. Паўтараю таксама заклік да ўсіх харытатыўных арганізацый, каб выявілі гэтаму насельнцтву супольную салідарнасьць”.
У сваей галоўнай прамове, перад адгаварэньнем малітвы “Анёл Гасподні” Бэнэдыкт 16 прыпомніў постаць Марыі Магдалены, якую ўспаміналася ў Літургіі ў суботу 22-га ліпеня. Яе гісторыя- сказаў Папа- прыпамінае ўсім, што вучням Ісуса ёсьць той, хто ў дасьведчаньні чалавечае слабасьці асьмеліўся на пакорную просьбу дапамогі з Яго боку. Чалавек аздароўлены Хрыстом ёсьць здольным да насьледаваньня Яго, стаючыся сьведкам Яго сілы і міласэрнае любові, якая мацнейшая ад граху і сьмерці.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.