2006-07-22 13:38:36

Cусветная Метадысцкая Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю аб развіцці дыялогу з Рымска-каталіцкаю Царквою, ставячы на мэце "асягненне поўнага адзінства ў веры, місіі і таямніцах ".


Як паведамляюць прэсавыя крыніцы пратэстанскае Царквы, завершыўшы ў Сеўле, як мы паведамлялі, канферэнцыю Сусветнай Метадыскай Рады, удзельнікі аднагалосна далучыліся да лютэранска-каталіцкай Дэклярацыі аб апраўданні вераю. Яна была зацверджаная, як удакладніваецца, Сусветнай Лютэранскай Федэрацыяй і Рымска-каталіцкаю Царквою ў 1999 годзе. У дакуманце было заяўлена, што ўзаемныя праклёны, накладзеныя ў 16 стагоддзі католікамі і паслядоўнікамі Лютара, не маюць дачынення да цяперашніх навучанняў абедзвюх Цэркваў.
Як сёння адзначыў генеральны сакратар Сусветнае Метадысцкае Царквы пастар Джордж Фрымен, дыялог метадыстаў з католікамі працягваецца ўжо 40 гадоў. Ён распачаўся хутка пасля 2 Ватыканскага Сабору. Важным этапам дыялогу сталася сустрэча дэлегацыі Метадысцкай Царквы з Папам Бенедыктам 16, якая адбылася напрыканцы 2005 года







All the contents on this site are copyrighted ©.