2006-07-21 14:16:49

Расія: вера не апраўдывае насільля


Сьвяты Сынод Рускае Праваслаўнае Царквы паклікаў пасвараныя бакі блізкаўсходняга канфлікту да “ўстрыманьнасьці ад дзеяньняў, якія могуць нарадзіць помсту ды яшчэ больш завастрыць і так ужо напружаную сітуацыю”. За недапушчальнае прызнана апраўдываньне насільля прынцыпамі веры.
У заяве Сыноду падкрэсьлена недапушчальнасьць забіваць цывільных асоб, нішчэньня і ганьбаваньня сакральных будынкаў. Паводле праваслаўных герархаў, што сабраліся на Сынодзе, аздараўленьне канфлікту на Блізкім Усходзе не будзе магчымае, пакуль усе дзяржавы і палітычныя сілы не супрацьставяцца тэрарызму, замахам на правы цывільных асоб, выкраданьню людзей. За асабліва недапушчальнае прызнана на Сынодзе апраўдываньне вышэй пералічаных дзеяньняў спасыланьнем на прынцыпы веры. У сувязі з гэтым айцы Сыноду прыпомнілі рэзалюцыю, якая была зацьверджана на нядаўным Зграмаджаньні кіраўнікоў рэлігій сьвету, што адбылася ў Маскве, ды ў якой асуджана тэрарызм ды экстрэмізм і паклікана да пашаны і адобраньня асоб, якія інакш вераць ці думаюць. Айцы Сыноду выказалі ўпэўненасьць, што адносна таго, што дзеецца на Блізкім Усходзе ніхто не можа астацца абыякавым ды апошнія здарэньні патрабуюць рэакцыі дзяржаваў, якія традыцыйна маюць уплывы на гэтых землях. У заканчэньні заявы Сыноду чытаем: “Хай зямля асьвячана нагамі Хрыста стане ў канцы месцам, дзе пацалуюцца праўда і мір, хай горы прынясуць людзям мір а ўзгоркі праўду”.








All the contents on this site are copyrighted ©.