2006-07-20 18:10:25


У Бразіліі 20 ліпеня завершыўся навуковы экалагічна-тэалагічны сімпозіум, скліканы на ініцыятыву Усяленскага Патрыярха Барталамея 1-га...
У Бразіліі 20 ліпеня завершыўся навуковы экалагічна-тэалагічны сімпозіум, скліканы на ініцыятыву Усяленскага Патрыярха Барталамея 1-га.


У тэлеграме ад Папы Бенедыкта 16 на імя Патрыярха Барталамея гаворыцца, у прыватнасці: RealAudioMP3 "Ваша свяцейшаства і Брат у Хрысце! Не маючы магчымасці прысутнічаць на новай важнай ініцыятыве па захаванню Стварэння, што Вы зарганізавалі праз сімпозіум "Рэлігія, Навука і Асяроддзе", прысвечаны праблемам Амазонкі, вітаю Вас праз пасрэдніцтва кардынала Рожэ Этчегерая. Дзякую, што падрыхтоўкі Вы вялі ў сціслым супрацоўніцтве з каталімцкай Біскупскай канферэнцыяй Бразіліі".
Гэта ўжо ў 6 раз быў праведзены такі сход навукоўцаў і хрысціянскіх дзеячаў з мэтаю звярнуць асаблівую ўвагу на сур'ёзныя праблемы, якія пагражаюць усяму стварэнню. Вернікі і людзі добрай волі павінны ўсведамляць небяспеку і спрыяць аднаўленню створанай Богам прыроды- вось сэнс сусрэчы. Яшчэ Папа Ян Павел 2 адобрыў у 2002 годзе праект Патрыярха Барталамея Канстантынопаольскага і падпісаў тады разам з ім сумесную Дэклярацыю па праблемах Адрыятычнага мора.
Выказваючыся яшчэ напарэдадні адкрыцця Сімпозіума ў Бразіліі Папа Бенедыкт 16 на аўдыенцыі 5 ліпеня вызначыў яго як "важную ініцыятыву" і выказаў надзею, што вынікі Сімпозіума прынясуць канкрэтызацыю ўзрастання павагі да прыроды, даверанай Богам працавітым рукам адказнага чалавека."







All the contents on this site are copyrighted ©.