2006-07-20 13:20:38

Кафлікт на Блізкім Усходзе: заклік з Масквы


Да малітвы за прыверненьне міру і стабільнасьці на Блізкім Усходзе паклікаў таксама мітрапаліта Масквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён выдаў пасланьне, ў якім прыпамінае, што існуе небясьпека пашырэньня гэтага канфлікту на цэлы рэгіён Блізкага Усходу.
Прыпамінаючы факты, якія давялі да выбуху канфлікту паміж Ізраілям а Ліванам, арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсьліў, што выкраданьне людзей і ваенныя дзеяньні, ў якіх гінуць цывільныя асобы не могуць давесьці да развязкі канфлікту. Асабліва занепакоенымі ёсьць вернікі ўсіх веравызнаньняў, таму што ў Сьвятой Зямлі знаходзяцца, часта побач сябе хрысьціянскія сьвятыні ды сьвятыні іншых сусьветных рэлігій. Спасылаючыся да нядзельнага закліку да малітвы за мір Папы Бэнэдыкта 16, арцыбіскуп Кандрусевіч зьвярнуўся да вернікаў сваёй архідыяцэзыі з вялікаю просьбаю да малітвы у парафіяльных супольнасьцях ды індывідуальна ў справе прыверненьня міру і стабілізацыі на Блізкім Усходзе. Сваё пасланьне закончыў словамі: “Хай Хрыстос, Князь Міру—абдарыць пасвараныя бакі радасцю, з так чаканага міру”.








All the contents on this site are copyrighted ©.