2006-07-19 14:35:21

Кардынал Вальтэр Каспер, прэзідэнт Папскай Рады па адзінстве хрысціянаў, адкрыў семінар па экуменізму у Паўднёвай Карэі.


Разам з Ватыканскім дэкастэрыем, гэты сході зарганізавала Біскупская канферэнцыя Азіі. RealAudioMP3 Сабраныя разважаюць аб каталіцкіх прынцыпах экуменізму, абапіраючыся на Энцыкліку Папы Яна Паўла 2 "Каб усе былі адно...(Ut unum sint)". Сведчанні дружалюбнага рэлігійнага дыялогу ў стракатым кантэксце кантыненту, як таксама і праблемы, якія трэба вырашаць - вось змест цяпрашняй канферэнцыі, якая працягнецца да гэтага чацвярга. Складаная сітуацыя Кітаю, пра якую расказаў біскуп Гон Конгу кардынал Язэп Дзэн, суседствуе з гарманічнаю карцінаю паразумення, да якой імкнецца УЛЕМа - форум біскупаў кантыненту - адлюстраваныя ў прамове філіпінскага арцыбіскупа Фернандо Капао.
У працягу працаў кардынал Вальтэр Каспер прааналізуе эвалюцыйныя працэсы і выклікі на шляху экуменізму ў Азіі. Пасля завершання канферэнцыі біскупы адцэлебруюць разам Святую Эўхарыстыю.
Некаторыя з удзельнікаў застануцца ў Сеўле гасцьмі 19 Сусветнай канферэнцыі Метадыскай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.