Экумэнічная супольнасьць з Тэзэ ў часе летніх канікулаў перажывае сапраўдную аблогу.
У тыднёвых рэкалекцыях удзельнічае цяпер больш за тры тысячы маладых людзей з 70-ці
краін сьвету. У большасьці яны паходзяць з Эўропы, але ёсьць таксама маладыя людзі
з іншых кантынэнтаў. Сярод Эўрапэйцаў найбольш ў гэтым тыдні прыбыло жыхароў Галандыі,
больш за 400 чалавек. Ужо традыцыйна у вялікай колькасьці прыбылі таксама Немцы.
Некалькіх соцень прыбыло французаў, гішпанаў, румынаў, хараватаў і сэрбаў. З Чорнага
Кантынэнту прыбылі маладыя вернікі з Кэніі, Уганды і Сэнэгалю. Ёсьць таксама прадстаўнікі
Індыі ды Філіпінаў ды шмалікая група маладых людзей з Лацінскае Амэрыкі. У Тэзэ яны
актыўна ўдзельнічаюць ў штотыднёвых анімаваных сустрэчах. Уносяць да іх так патрэбную
эўрапэйцам радасьць, энтызыязм ды проста ўдзячнасьць за тое, што пазналі Хрыста і
Яго Эвангэльле.