2006-07-18 12:50:47

У брытанскім парламенце абмяркоўваецца пытанне аб генацыдзе армянаў у Турцыі.


Член Брытанскага парламента ад правячай Лейбарыстскай партыі Стівен Паунд дабіваецца, каб Вялікабрытанія афіцыйна прызнала генацыдам масавыя забойства армян, грэкаў і асірыйцаў у Асманскай імперыі на пачатку ХХ стагоддзя. “Паўтара мільёна армянаў-жыхароў Асманскай імперыі загінулі паміж 1915 – 1923 гадамі ў выніку спланаванага генацыда, - заявіў сп.Паунд. – Спадзяюся, што ніхто не будзе спрачацца з тым, што 3,5 млн хрысціянскага насельніцтва Асманскай імперыі – армяне, асірыйцы, грэкі – былі знішчаны – проста забіты, ці даведзены да галоднай смерці”. Анкара адмаўляецца прызнаць падзеі 1915 года генацыдам, а таксама не прызнае сапраўдныя маштабы трагедыі.
Афіцыйныя турэцкія гісторыкі сцвярджаюць, што масавае выгнанне армянаў з месцаў іх жыхарства было заснаванае на жаданні асманскіх уладаў збавіць іх ад вайны. Публікацыі ад генацыдзе армянаў у Турцыі забаронены і лічацца антыдзяржаўнай дзейнасцю. Многія краіны, у прыватнасці Францыя, Канада, Швейцарыя, Расія і Польшча, прызналі факт генацыда армянаў, аднак іншыя адмаўляюцца зрабіць гэта на афіцыйным узроўне. Міністр брытанскага ўраду да спраў Еўропы Джефф Хун лічыць, што падзеям у Асманскай імперыі нельга надаць статус генацыда, бо канвенцыя ААН, якая акрэслівае тэрмін “генацыд”, была прынята толькі ў 1948 годзе. Цяпер Армянская Апостальская Царква разглядае пытанне аб праслаўленні ахвяраў генацыда і ўзнясенні іх да алтарнай хвалы ў якасці святых.







All the contents on this site are copyrighted ©.