2006-07-17 18:38:34

Нядзельная Багародзічная малітва з удзелам Свяцейшага Айца.


Як ведаюць нашы сталыя слухачы, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° цяпер знаходзіцца на адпачынку на поўначы Iталіі ў вобласці Валле д’Аоста. У мінулую нядзелю, 16 ліпеня, Папа разам з параўнальна невялікай колькасцю мясцовых вернікаў (іх было каля 5000 асобаў) адгаварыў традыцыйную нядзельную Багародзічную малітву “Анёл Панскі”. У сваім казанні, пад час згаданай малітвы Папа звярнуў асаблівую ўвагу на сітуацыю, якая склалася на Блізкім Усходзе, а менавіта Свяцейшы Айцец выказаў сваю заклапочанасць узброеным канфліктам, які мае месца ў Лібане і ад якога ўжо пакутуюць шмат нявінных ахвяраў, сярод якіх звычайныя мірныя грамадзяне.
Свяцейшы Айцец заклікаў варожыя бакі да паразумення і зазначыў: “ У аснове… згаданага канфлікта…, на жаль, знаходзяцца сітуацыі, якія базуюцца на парушэнні права і закона. Але як у тэрарыстычных актах, так і ў агрэсіўнай рэакцыі на іх, перад усім, калі яны маюць трагічныя наступствы для мірнага насельніцтва, не могуць быць апраўданыя”, - сказаў Бенедыкт XVI°.
У далейшай частцы сваёй кароткай прамовы Папа заклікаў абодвы варожыя бакі да шукання шляху прымярэння і кампрамісу. У сувязі з гэтым зямны галава Каталіцкай Царквы заклікаў мясцовыя Цэрквы асаблівым чынам маліцца за мір на Святоў Зямле і на усім Блікім Усходзе.
Прыпомніўшы, што ў мінулую нядзелю адзначалася свята Багародзіцы гары Кармель, якая знаходзіцца менавіта на Святой Зямлі, непадалёк ад Лібану, каля вядомага ізраільскага горада Хаіфа, Свяцейшы Айцец выказаў яшчэ большую заклапочанасць у сувязі з зруйнаваннем тэрыторый, якія прылягаюць да гэтага святога месца.
Напрыканцы свайго нядзельнага казання Папа заклікаў Багародзіцу дапамагчы кожнаму хрысцьяніну дапамагчы спаткаць Бога ў цішыні малітвы.







All the contents on this site are copyrighted ©.