2006-07-15 12:57:11

Вяртанне Залатагорскай святыні вернікам .
Кс. Міхал Сапель, калі апошні раз быў у Рыме, завітаў да нас ў рэдакцыю RV.


Ён расказаў пра жыццё парафіі і дзейнасць беларускай “ Caritas“, якую ўзначальвае (інтэрв’ю з айцом Міхалам). RealAudioMP3
Далей расказвае наша карэспандэнтка Алеся Унукоўская:... “Адбылася гістарычная падзея, якой мінскія каталікі чакалі пятнаццаць гадоў. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая гэтага года, будынак касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску быў перададзены старэйшай каталіцкай парафіі сталіцы. Акт аб перадачы быў зачытаны ў сакрыстыі касцёла ў прысутнасці Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі, канцлера Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяльнай курыі кс. Юрыя Касабуцкага, пробашча парафіі кс. Міхала Сапеля, дырэктара Беларускай дзяржаўнай філармоніі А. В. Гарбара, прадстаўнікоў Міністэрства культуры РБ і членаў кампетэнтнай камісіі.
Рыма-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску была заснаваная ў XIV ст. каралём Ягайлам. Гэта самая старажытная каталіцкая супольнасць у горадзе, пра якую захаваліся дакументальныя звесткі. Першапачаткова парафіяльны касцёл знаходзіўся на Траецкай Гары, прыблізна там, дзе цяпер месцяцца карпусы 2-га клінічнага шпіталя. У пачатку ХІХ ст. парафіяльнай святыняй быў драўляны касцёл на Залатагорскіх могілках у прадмесцях Мінска. У 1861–1864 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл у неагатычным стылі, які захаваўся да сённяшняга часу...
Святы Рох лічыцца таксама апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву ў горадзе спынілася страшэнная эпідэмія халеры.







All the contents on this site are copyrighted ©.