2006-07-14 18:08:49

У нядзелю ў царкве св. Параскевы Полацкай (Полацк вул. Новасёлаў, 70) а 10 гадзіне святочную Боскую Літургію, у якой будуць удзельнічаць святары візантыйскага і лацінскага абрадаў, узначаляць Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Марцін Відавіч і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек.


RealAudioMP3 Нядзеля 16 ліпеня будзе Днём падзякі за 15 год адноўленай душпастырскай дзейнасці грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі. У рамках урачыстасці ўзгадавюцца Сведкі веры – даўнія і сучасныя: “стастотерпцы” Барыс і Глеб (+1015) – Апекуны манаскай супольнасці Студытаў у Полацку, свв. Еўфрасіння і Параскева Полацкія, св. Язафат Кунцэвіч – Арцыібіскуп Полацкі, полацкія пакутнікі – манахі базыльяне (+ 1705), бласл. святамучанік Мікалай (Чарнецкі) – Апостальскі Візітатар (+1959), а. Антон Неманцэвіч – Апостальскі Адміністратар (+1943, Мінск), Слугі Божыя – Архімандрыты Фабіян Абрантовіч (+1946) і Андрэй Цікота (+1952) і біскуп Чэслаў Сіповіч – Апостальскі Візітатар (+1981, Лондан).








All the contents on this site are copyrighted ©.