Экуменічная старонка. Наша мінская карэспандэнтка Алеся Унукоўская з Масквы і праваслаўны
іераманах Філіп з Рыму расказваюць аб развіцці добрых адносінаў між братамі-хрысціянамі.
Айцец Філіп нядаўна прызначаны настаяцелем храма святой Вялікамучаніцы Екатеріны
ў Рыме. Царква гэтая,як мы
расказвалі, будзе дзейнічаць з блаславенства Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі
Алексія 2-га і пад патранажам пасольства РФ у Італіі. Першы камень у ягоны фундамент
быу закладзены некалькі год таму назад , а першая Боская літургія адбылася ў яшчэ
недабудаваным храме на гэтую Пасху.На такіх святах бывае прысутнаю і група прадстауікоў
Маскоускага Патрыярхату. Так, яшчэ раней ,на афицыйным прадстауленні рускамоунаму
зямляцтву дый усяе грамадскасці Вечнага гораду Фонда па будауництве рускага храму
на вилле «Абамелек» - рэзидэнцыі пасольства Расіі у Італіі ,непадалёк ад базилікі
Святога Пятра ,як бы за Ватыканам ,у пауночным накирунку , епискап Егор»еускі Марк,
супрацоунік аддзела знешніх царкоуных сувязей МП, сказау ,у прыватнасці :- «Рым звычайна
успрымаецца як цэнтр заходнега свету: заходеняй культуры и заходнега хрысциянства
. Але Рым – не толькі горад католікау, а й праваслауных» -зазначыу епискап Марк.
Мы, у сваю чаргу дададзим, што и прадстауники усих пратэстансцих и иншых хрысциянских
Цэрквау маюць у Рыме свае храмы, дадзеныя Ватыканам для адпраулення культу.
Сюды дададзім яшчэ раз словы епіскапа Гур»еускага Марка :-«Перад цырымонияй мы маліліся
у катакомбах Святога Себасцьяна и папрасили дапамоги у Бога и святых непадзеленай
Царквы,Спадзяюся, што будауництва нашага храма станецца больш дынамичным и хутка ён
будзе духоуным цэнтрам для праваслауных и месцам для дыялогу з братами-католиками».
А вось што расказаў бацюшка Філіп, які пакуль працягвае ад 2001 году служыць у храме
Свяціцеля Мікалая ў Рыме, пра сваю паству і суадносіны з суседнікмі каталіцкімі парафіямі
Рыму перад мікрафонам нашай беларускай праграмы.