2006-07-10 15:01:41

Старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.


в) У святле і моцы Эвангелля.
104 Названыя ў папярэдняй частцы дакументы – гэта вехі на шляху сацыяльнай навукі з часоў Льва ХIII да нашых дзён. Гэта сціснуты агляд вельмі павялічыўся б, калі б мы прыпомнілі ўсе выступы, не толькі прысвячаныя пэўнай тэме, але выкліканыя “пастырскім клопатам аб тым, каб прапанаваць хрысціянскай грамадзе і ўсім людзям добрай волі асновапалягаючыя прынцыпы, універсальныя крытэрыі і адпаведныя арыенціры, здольныя матывіраваць фундаментальны выбар і практычныя дзеянні, належныя кожнай канкрэтнай сітуацыі”. Разпрацоўваць і распаўсюджваць сацыяльную навуку Царкву падшурхоўвалі і падштурхоўваюць не тэарытычныя, але пастырскія мэты: Царква бачыць, што сацыяльныя змены адлюстроўваюцца на асобных людзях, на мностве мужчынаў і жанчынаў, на самой іх годнасці, што “карпатліва адшукоўвае больш дасканы зямны парадак, але разам з тым не адбываецца ўзрастання духоўнага пачатку”. Вось чаму Царква стварыла і разпрацавала сацыяльную навуку, “аднаўляемы дактрынальны “корпус”, які развіваецца па меры таго, як Царква тлумачыць падзеі гісторыі ў поўні Слова, адкрытага Езусам Хрыстом, і з дапамогай Святога Духа (пар. Ян, 16.26; 16, 13-15)”.РАЗДЗЕЛ ТРЭЦЦI
ЧАЛАВЕЧАЯ АСОБА I ЯЕ ПРАВАI. Сацыяльная навука і персаналістычны прынцып
105 Царква бачыць у чалавеку, у кожным чалавеку, жывы вобраз Самога Бога; гэты вобраз знаходзіць і павінен нанова знаходзіць сабе тлумачынне, усё больш глыбокае і поўнае, у таямніцы Езуса, Які ёсць дасканалым вобразам Бога, што адкрывае чалавеку Бога і самога чалавека. Да гэтага чалавека, ад Самога Бога атрымаўшага непараўнальную і ў поўні належную яму годнасць, Царква звяртаецца і выконвае для яго самае высокае і выключнае служэнне, трывала ўказваючы на ягонае найвышейшае пакліканне, каб чалавек лепей разумеў яго і ўсё болей быў годны яго. Хрыстус, Сын Божы, “праз Сваё ўцелаўленне пэўным чынам аб’яднаўся з кожным чалавекам”, таму Царква лічыць сваёй асноўнай задачай рабіць так, каб гэтая еднасць магла трывала здзяйсняцца і аднаўляцца. У Хрысте Пане Царква ўказвае шлях чалавеку і мае намер першай прайсці па гэтаму шляху; Царква заклікае прызнаць у кожным, блізкім і далёкім, знаёмым ці незнаёмым і, перад усім, у бедным і пакутуючым брата, “за якога памёр Хрыстус” (1 Кар 8, 11; Рым 14, 15).
106 Усё сацыяльнае жыццё ёсць выявай яго несумніўнага пратаганіста – чалавечай асобы. Царква шматкротна і розным чынам давала аўтарытэтнае тлумачэнне гэтай праўды, прызнаючы і сцвярджаючы цэнтральнае становішча чалавечай асобы ва ўсялякім асяроддзі і ва ўсялякім выяўленні сацыяльнасці: “Чалавечае грамадства ў’яўляе сабой мэту сацыяльнай навукі Царквы, бо яна не знаходзіцца ні па-за, ні звонку людзей, аб’яднаных сацыяльна, але існуе выключна ў іх і, такім чынам, для іх”. Гэта важнае знанне адлюстравана ў наступным сцверджанні: “чалавек, зусім не будучы аб’ектам і пасіўным элементам сацыяльнага жыцця, насупраць, з’яўляецца і павінен быць і заставацца яго суб’ектам, асновай і мэтай”. Такім чынам, ад яго бярэ пачатак сацыяльнае жыццё, якое не можа не прызнаць яго сваім суб’ектам, актыўным і адказным; менавіта ён павінен быць мэтай усіх выяў грамадства.
107 Чалавек у яго гістарычнай канкрэтнасці – сэрца і душа каталіцкай сацыяльнай навукі. Сапраўды, уся сацыяльная навука пабудаваная на прынцыпе, які сцвярджае недатыкальнасць годнасці чалавечай асобы. Шматркотна выказваючы гэта, Царква імкнулася, перад усім, ахоўваць чалавечую годнасць ад усіх спробаў рэдуцыраваць ці скажаць яго; акрамя таго, Царква шмат разоў крытыкавала парушэнне чалавечай годнасці. Гісторыя сведчыць аб тым, што з тканіны сацыяльных зносінаў узнікаюць некаторыя з найшырокіх магчымасцяў узвысіць чалавека, але тут ёсць небяспека і самых прыкрых злачынстваў супраць ягонай годнасці.

II. Чалавечая годнасць – вобраз Бога.
а) Створаны па вобразу Бога
108 Вось галоўная навіна, заключаная ў Святым Пісанні: чалавечая асоба – гэта стварэнне Бога (пар. Пс 139 (138) 14-18); у тым, што чалавек створаны па вобразу Бога, Пісанне бачыць характэрны і адрозны ягоны элемент: “I стварыў Бог чалавека па вобразу і падабенству ўласнаму, па вобразу Божію стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў” (Быццё 1, 27). Бог ставіць чалавека ў цэнтр і на вершыню стварэння: чалавека (па гебрайску “адам”), зробленаму з зямлі, Бог надае подых жыцця (пар. Быццё 2, 7). Таму, “створаны па вобразу Бога, чалавек мае годнасць асобы: ён не толькі нешта, але і нехта. Ён здольны пазнаваць сябе самога, валодаць сабой, свабодна дарыць сябе і ўступаць у зносіны з іншымі асобамі, і закліканы Божай ласкай да саюза з уласным Стварыцелем, закліканы адказваць яму верай і любоўю, якія ніхто іншы не можа даць заместа яго”.
109 Тое, што чалавек падобны Богу, паказвае, што істота і істотнасць чалавека па сутнасці злучаны з Богам вельмі глыбока. Гэта сувязь існуе сама па сабе, а значыць, не дадаецца пазней і не прыходзіць звонку. Усё жыццё чалавека – гэта пытанне аб Богу і пошук Бога. Аб гэтай сувязі з Богам магчыма не ведаць, магчыма яе забыць ці пазбавіцца яе, але ніколі нельга знішчыць. Бо з усіх стварэнняў бачнага свету толькі чалоавек “здольны” прыняць Бога”. Чалавек, асаблівая істота, створаная Богам дзеля зносінаў з Iм, толькі ў зносінах ён можа жыць і выяўляць сябе і натуральным чынам імкнуцца да Бога.
110 Сувязь паміж Богам і чалавекам адлюстроўваецца ў адносінах да зносінаў, сацыяльным вымярэнні чалавечай натуры. Бо чалавек – не самотная істота; “па сваёй унутранай натуры чалавек – не істота сацыяльная, і па-за адносінамі з іншымі людзьмі ён не можа а ні жыць, а ні развіваць уласныя здольнасці”. У сувязі з гэтым значным аказваецца той факт, што Бог стварыў чалавека як мужчыну і жанчыну (пар. Быццё 2, 23). (“Выключна красамоўна незадаволенасць, якой прасягнута жыццё чалавека ў Эдэме, пакуль ён суадносіць сябе толькі з раслінным і жывёльным светам (пар. Быццё 2, 20). Толькі з’яўленне жанчыны, якая ёсць плоць ад плоці і косць ад косці яго (пар. Быццё 2, 23) і ў якой таксама жыве дух Бога Творцы, можа задаволіць патрэбы ў дыялогу паміж асобамі, які ёсць жыццёва важным для чалавечага існавання. У іншым чалавеку адлюстроўваецца Сам Бог, канчатковая мэта і здзяйсненне кожнай асобы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.