2006-07-08 17:02:42

Сёння, ў суботу, Папа Бенедыкт 16 прыбыў у Гішпанію з апостальскім візітам, для ўдзелу ў Сусветнай сустрэчы сем'яў.
( Сярод шматлікіх біскупаў, святароў і свецкіх на плошчы ля катэдры на папу чакала і нашая дэлегацыя на чале з біскупам Антоніям Дзямянка. Калега Поляк узяў у міжчассе ў яго інтэрв'ю.)


У міжнародным аэрапорце Валенсіі Свяцейшага Айца непасрэдна ля трапу самалёта сустрэлі кароль і каралева Гішпаніі, а таксама і ўсё каранаванае сямейства. Папа і кароль абмяняліся прывітальнымі словамі. Адсюль картэж накіраваўся непасрэдна да катэдры Унебаўзяцця Беззаганнай. RealAudioMP3 Напрацягу ўсяго шляху папскага аўтамабілю яго горача віталі людзі, якія нават у парыве пачуццяў спынілі машыну, перакрыўшы са спевамі і воклічамі прывітанняў дарогу. (Гаворыць біскуп Антоні Дзямянка) RealAudioMP3
Катэдральная базіліка Валенсіі вельмі багатая на гісторыю, фундамент яе адносіцца яшчэ да першахрысціянскага перыяду, была яна ў гадах мусульманскага панавання (8-12 ст) пераробленая і на мінарэт. Росквіт і мастацкае афармленне атрымала ў перыяд Рэнесансу, у чым прынялі ўдзел Гойя , вучні Леанарда да Вінчы - Вінцэнт Мачіп,Вергата, Камарон... Па хрысціянскім паданні, менавіта тут, у катэдры Валенсіі знаходзіцца кубак Тайнае Вячэры, яму прысвечаная спецыяльная капліца. Той кубак, які ўзняў Езус, кажучы пры закладанні Эўхарыстыі пасля ламання хлебу:"Гэта - кроў Мая, новага і вечнага Запавету..." За стагоддзі ён атрымаў таксама назву "Святы Грааль". Прывезлі яго сюды са Святой зямлі крыжакі. У гадах мусульманскага панавання яго хавалі ў гішпанскіх манастырах, давезлі да Рыму, дзе ён знаходзіўся у базіліцы Святога Пятра . Да Папы Сыкста 2-га менавіта з ім адпраўлялі Святую Імшу першасвятары касцёлу.Папа Сыкст 2 сам і накіраваў Святы посуд назад у Валенсію.
У 1982 годзе тут, у катэдры, цэлебраваў -з яго піў віно, ператворанае на кроў Хрыста ў Святой Боскайю Літургіі, Папа Ян Павел 2. Зараз ягоны наступнік - Папа Бенедыкт 16 - сустрэты вельмі горача клірам і вернікамі, што прыбылі ў Валенсію з усяе Гішпаніі. Пры адгаварэнні малітвы "Анёл гасподні" на плошчы перад катэдрай і царквой Беззаганнай
Лос Дэзакампарадос - апякункі горада , дзе сабралася да мільёна вернікаў . Папу вітаў арцыбіскуп Валенсіі монсю Агосцін Гарсія Гаско Вічентэ. (Голас арцыбіскупа)
-Добравітанне ў Валенсіі. у Гішпаніі...тут сабраліся святары. манахі, законніцы,з якімі вы ўжо пагутарылі ў катэдры.Семінарысты і сем'і - усе сабраліся на гэтай плошчы (Авацыя)
( Голас Папы):- Дарагая Валенсія!Я рады вітаць цябе тут,ля катэдры, дзе адпраўляюцца святыя Сакраманты са святым кубкам.(Апладысменты).
Далей Папа гаварыў аб важнасці сведчання веры сям'ёй - давальніцай Веры, Надзеі і Любові, мастом між індывідуумам і грамадствам, ачагом, прымаючым Бога і чалавека, ачагом надзеі чалавецтва.
Тут Папа жалобна прыпомніў свежую рану Валенсіі :-
(Голас Папы): -Хай беззаганная Панна Марыя суправаджае сем'і ахвяраў МЕТРО..
Пасля малітвы "Анёл Гасподні" усе разам маліліся за людзей, што загінулі ў метро і за іхныя сем'і. А нам, думаю, прыпамінаюцца і нашыя ахвяры метро - хаця ад Валенсіі да Мінска і далёка, хаў Добрая Апякунка - Марыя суправаджае тых, хто менавіта ў падземцы напаткаў раптоўную смерць ,хай падтрымае сем'і ды загойвае з часам іхныя раны...
Валенсія... Папа ў гэты момант , пасля сустрэч з каралеўскай сям'ёй у іхным палацы і з членамі ўраду Гішпаніі і іхнымі сем'ямі ў рэзідэнцыі арцыбіскупства накіруецца у 9 вечара ў горад мастацтва і навукі, дзе адбудзецца ўрачыстае закрыццё Сусветнай сустрэчы сем'яў.
Пра гэта мы раскажам ў наступных перадачах.







All the contents on this site are copyrighted ©.