У італьянскім горадзе Лорето адкрылася сустэча - "Мітынг:за дэмакратыю усіх і для
усіх. Палітычны цяжар эміграцыі" .
Штогод праводзяць тут, у месцы, куды , па царкоўным паданні, анёлы перанеслі Назаратанскую
хатку, дзе нарадзіўся Госпад наш Ісус Хрыстос, сустрэчы айцы каталіцкага Ордэна Скаламбыянцаў
запрашаюць важных герархаў каталіцкае Царквы з розных краін свету, міранаў і навукоўцаў
для таго. каб паразважаць над актуальнымі праблемамі жыцця касцёла і грамадства. Сёлета
тэма тычыцца эміграцыі - так хвалюючай рэчаіснасці чалавецтва, якое, здаецца, зноў
уступіла ў эпоху "перасялення народаў".Гэта працэс узбядняючы ці ўзбагачаючы - як
для агульнай культуры і жыццястойкасці грамадства так і для кожнае асобы, для сем'яў?
На такое цяжкае пытанне паспрабуюць хаця б часткова адказаць сабраныя ў Ларета , усведамляючы,
што сёння ў Заходняй Еўропе колькасць толькі тых, хто лічыцца па дакумантах эмігрантам,
складае 23 млны чалавек. Гэта людзі розных рас і народаў, розных этнічных звычаяў
і рэлігій. Роздум ідзе аб стварэнні суадносінаў з насельніцтвам краін Еўропы ў адпаведнасці
з цявілізаванымі, дэмакратычнымі правамі і правіламі для ўсіх . Акрамя Літургій і
паседжанняў,што працягнуцца да наступнага аўторка, пройдуць экскурсіі і круглыя сталы,
на заканчэнне адбудзецца уручэнне "Прэміі мітынгу" і спектакль на успамін Папы Яна
Паўла 2.