2006-07-06 15:28:50

Дзяржаўныя ўзнагароды РБ былі ўручаныя ў Рыме з нагоды нацыянальнага свята - Дня незалежнасці італьянскім грамадзянам на афіцыйным прыняцці Беларускага пасольства.


RealAudioMP3 Іх атрымалі, перш за ўсё, удзельнікі дапамогі беларускім дзеткам - ахвярам Чарнобыльскай катастрофы. Уручыў узнагароды, павітаўшы італьянскіх прадстаўнікоў, якія сцісла супрацоўнічаюць з Беларуссю, гасцей з дыпламатычных колаў пры Рэспубліцы Італія і Ватыкане, Амбасадар РБ ў Італіі і нацыянальны прадстаўнік пры ФАО - структуры ААН у Рыме па пракармленні чалавецтва - Аляксей Скрыпко. Так, ордэны Францішка Скарыны - заснавальніку гуманітарнай арганізацыі ПУЭР Пьеро Какаче і саветніку па пытаннях валанцёрскай дзейнасці, грамадзянскай абароны і турызму горада Люкка Патрыіціо Петруччі; ганаровыя граматы Савета Міністраў краіны - цяперайшаму прэзідэнту ПУЭР Антоніо Карвіно, нацыянальнаму каардынатару экалагічнай Асацыяцыі Легаамб'ентэ Анжэло Джэнцілі ды кіраўніку дабрачыннай арганізацыі "Дрэва жыцця" Джованні дэ Наполі -" за значны асабісты ўклад у аказанне гуманітарнай дапамогі жыхарам Беларусі, пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС." (Рэпартаж)







All the contents on this site are copyrighted ©.