2006-07-05 13:42:44

"ШЛЮБ". (Наш штотыднёвы цыкл.) Пра яго гавораць ў гэтыя дні ўдзельнікі Сусветнай сустрэчы сем'яў у Валенсіі, на якую ўсе чакаюць прыезду Папы. На вялікі жаль, пасля прывітальнай тэлеграмы на Сустрэчу ў гэты гішпанскі горад, заўчора ён накіраваў свае жалобныя спачуванні.


.. Спачуванне сем'ям і ўсім людзям з выпадку катастрофы ў метрапалітэне Валенсіі, дзе загінула і было паранена шмат людзей. Папа з болем сустрэў трагічную навіну і трывае ў малітве аб загінуўшых і іхных родных і блізкіх. Ён прыбудзе сюды ў суботу, прыме сведчанні веры і вернасці сям'і ад сужонцаў, што адсвяткавалі "залатое вяселле, ад маладых пар, адслужыць Боскія Літургіі.
RealAudioMP3 Шлюб,пакуль мы да яго ідзем, здаецца нам рамантычным, нясучым трываласць і радасную будучыню. Чаму ж потым часта яму не хапае менавіта гэтага - радасці, трываласці і перспектывы на будучыню "ў кветках?" Можа таму, што, як усё людскае, і саюз,закладзены Стварыцелем, пашкоджаны нашым грахом? Аб гэтым напрацягу тыдня разважаюць удзельнікі Дзён, у рамках якіх адбыўся ўчора Міжнародны Кангрэс "Моладзь, сям'я і перадача веры" з удзелам 25 кардыналаў, многіх святаслужыцеляў, навукоўцаў - псіхолагаў, педагогаў, медыкаў, студэнтаў і сужонцаў-хрысціянаў.Паралельна адбываюцца 2 малыя Кангрэсы - аб ролі старэйшых у сям'і і для моладзі 16-25 гадоў. Юнакі і дзяўчаты абмяркоўваюць хвалюючыя пытанні: міру, працаўладкавання, эміграцыі, сэксуальнасці і яе скарыстання , палітыкі. Працягваецца ад суботы адкрытая арцыбіскупам Валенсіі Агусцінам Гарсія Гаска на паляне ля кірмаша ігратэка, дзе разам бавяцца ўсе - ад малога да старога. Працуюць да вечара майстэрні,тэатральныя пляцоўкі, мультымедыйная зона і уласна гульнятэка.
У гэтыя дні не толькі удзельнікі Дзён у Валенсіі, але ўсе, хто будзе маліцца ў інтэнсіі захавання саюзу мужчыны і жанчыны - ШЛЮБА, дзе, у супрацоўніцтве з Богам у даванні жыцця, нараджаюцца і выхоўваюцца новыя пакаленні зямлянаў, як паведаміў Папа Бенедыкт 16, маюць магчымасць атрымаць Індульгенцыю - папскае адпушчэнне грахоў.
Для гэтага неабходна штодна ўсёй сям'ёй разам адгаворваць "Ойча наш" і "Сімбаль веры".
Для тых, хто зацікавіўся, раім паслухаць на радыёхвалях нашу БОЛЬШ ПОЎНУЮ справаздачу сёння ў 20-00 і заўтра раніцаю ў 6-20. Добрага прыёму!







All the contents on this site are copyrighted ©.