2006-07-05 13:57:19

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 5 ліпеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Была гэта ўжо апошняя сустрэча Папы з вернікамі перад ягоным падарожжам у Валенцыю, якое адбудзецца ў днях 8-9 ліпеня ды канікуламі ў італьякай мясцовасьці Валь Д-Аоста. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 26сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцецаў працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста. Сёньня гаварыў пра Апостала Яна
RealAudioMP3
Постацю, якой прысьвечана сёньняшняя катахэза ёсьць Сьвяты Ян Апостал, Сын Забэдэя, брат Якуба Старэйшага. Вучань Госпада Ісуса, якому Ён паміраючы на Крыжы, аддаў у апеку сваю Маці. Далей Сьвяцейшы Айцец сказаў, што Апостал Ян быў сьведкам дзейнасьці Госпада і Ягоных Цудаў; сьведкам аздараўленьня цёшчы Пятра; ўваскрасеньня дачкі Яіра; Перамяненьня ды цудоўнае лоўлі рыбаў.
Побач Пятра і Якуба Малодшага- сказаў далей Папа- Сьвяты Ян гэта стоўп Ерусалімскае Царквы. Разам з Пятром адважна вызнае перад Сынэдрыёнам: Мы не можам не гаварыць таго, што бычылі і чулі.
Прамоўчываючы сваё імя аўтар Эвангэльля ад Яна – сказаў далей Бэнэдыкт 16- пацьвярджаў дадзеныя традыцыі, што гэта ён зьяўляецца Узлюбленым Вучням, які ў часе Апошняе Вячэры паклаў галаву на грудзі Ісуса. У часе Яго Мукаў стаяў разам з Марыяю ля Крыжа і быў сьведкам Пустога Гробу і абьяўленьняў Уваскросшага.
Сьвяты Ян- зноў сказаў Папа- названы на Усходзе Тэалогам, на працягу доўгіх гадоў служыў у Царкве ў Эфэзе, абвяшчаючы збаўчае пасланьне аж да сьмерці за часоў імпэратара Траяна. Прыпомніў аб вялікай любові Божага Сына да чалавека, якая зьмяшчаецца ў сьцверджаньні: “Палюбіўшы сваіх на сьвеце, да канца іх палюбіў”.
Сёньня прыпамінае таксама кожнаму з нас- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа—што Хрыстос чакае ад нас прыязьні, якая заключаецца ў тым, каб заўсёды жыць з Ім блізка і так як Ён.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.