2006-07-04 14:37:20

Міжрэлігійны Форум у Маскве


“Каталіцка-праваслаўны дыялог у апошнім часе пайшоў крышку наперад”—так сказаў у інтэрв”ю для рускага прэсавага анецтва Інтэрфакс, напярэдадні распачацьця сусьветнага форуму, кардынал Вальтэр Каспэр. Старшыня Папскае Рады да спраў Адзінства Хрысьціян стаіць на чале ватыканскае дэлегацыі на гэтую трохдзённую сустрэчу.
Пазітыўныя зьмены ў адносінах паміж Рускаю Праваслаўнаю Царквою а рыма-каталіцкім Касьцёлам заўважыў таксама мітрапаліт Кірыл. Старшыня Вонкавых Кантактаў Маскоўскага Патрыярхату сьцвердзіў, што праваслаўныя і католікі аднолькава глядзяць на праблемы сёньняшняга сьвету. Падзяляюць гэтыя самыя этычныя нормы. Зьвярнуў ён увагу на вынятковы характар маскоўскага форуму рэлігіі. Першы раз сустрэча такога роду адбываецца непасрэдна перад сустрэчаю на вярхах найбольш разьвінутых краін сьвету, якая плануецца ў днях 15-17 ліпеня ў Сан Пецярбургу.
Сярод больш за двух сот удзельнікаў, побач католікаў ёсьць таксама Гэнэральны Сакратар Сусьветнае Рады Цэркваў, Пастар Самэуль Кобія; кіраўнікі розных Хрысьціянскіх Цэркваў- у гэтым Патрыярха Каптыйскі, эфіёпскі і армянскі- ды прадстаўнікі музульманаў, гэбрэяў і буддыстаў. Папу Бэнэдыкта 16, які 2-га ліпеня пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” -выказаў прызнаньне для гэтае ініцыятывы Маскоўскага Патрыярхату—на сустрэчу не запрошана. Як сказаў мітрапаліт Кірыл, Руская Праваслаўная Царква не хацела спалучаць двух гістарычных здарэньняў: візіту Папы у Расію ды самое міжрэлігійнае сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.