2006-07-03 15:56:41

Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі.


26 чэрвеня па ініцыятыве ААН прайшоў міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі пад дывізам “Цані самога сябе, зрабі выбар на карысць здароўя”. Гэтае свята адзначаецца з 1987 года. Згодна са статыстыкай супрацоўнікаў ААН, якія займаюцца барацьбой з наркотыкамі і злачыннасцю, за апошнія 12 месяцаў больш за 200 млн асобаў хаця б аднойчы карысталіся наркотыкамі. У Заходняй Еўропе жыве каля 25% з ліку тых, што ўжываюць какаін. У Аўганістане зноў назіраецца ўзрост вытворчасці опіюма. 162 млн асобаў у свеце ўжываюць гашыш. У справаздачы ААН адзначаецца, што ёсць станоўчыя вынікі ў барацьбе з наркотыкамі на святовым узроўні: напрыклад, вытворчасць опіюма знізілася на 5%. Аддзел ААН па барацьбе з наркотыкамі разпачаў таксама кампанію супраць дзіцячай наркаманіі, якая праходзіць пад назвай “Наркотыкі – гэта не лялькі”. Адзін са шляхоў, прапануемых ААН для бараць бы з наркаманіяй, - гэта супрацоўніцтва з краінамі-вытворцамі наркатычных сродкаў з мэтай прапановы ім альтэрнатыўных спосабаў заробку.







All the contents on this site are copyrighted ©.