2006-07-03 15:32:38

Высокая рэлігійная свядомасць вызначае жыхароў германскай вобласці Паўночны Рэйн-Вестфалія. Пра гэта расказаў Папу Бенедыкту 16 на прыватнай аўдыенцыі міністр-прэзідэнт гэтае Зямлі Юрген Рутгерс.


Суайчыннік Папы падаў да ведама, што па апошніх даследваннях 42 працэнты жыхароў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі ёсць практыкуючымі католікамі, 28 прац.- пратэстантамі, паўпрацэнты - праваслаўныя і паўпрацэнты лічаць сябе эзатэрыкамі. У вобласці пражывае мільён мусульманаў.
Папа ў гутарцы з урадаўцам Зямлі П. Рэйн-Вестфалія зазначыў, што важным з'яўляцца,каб дзеці з ісламскіх сем'яў мелі магчымасць вывучаць рэлігію сваіх быцькоў.
Спадар Рутгерс зазначыў для журналістаў пасля сустрэчы, што для яго сталася ясна: неабходна увесці ў школах урок мусульманскай рэлігіі. Гэты прадмет павінен выкладацца на нямецкай мове настаўнікамі, якія атрымалі адукацыю ў Германіі.Неабходна, каб такія факультатывы праходзілі ў школе і пад яе кантролем. "Наша задача - забяспечыць усім магчымасць атрымаць добрую адукацыю ўнутры нямецкага грамадства , атрымаць стажыроўку, каб затым маладыя маглі самі вызначыць сваё месца ў жыцці. Аднак. гэта прадвызначае і веданне законаў Федэральнай Рэспублікі Германія. Свяцейшы Айцец настойліва прыпамінае аб тым, што кожнае грамадства павінна кіравацца сваімі каштоўнасцямі. Гаворка ідзе аб тых каштоўнасцях, якія таксама ўтрымліваюцца ў Канстытуцыі, абапіраюцца на асновы хрысціяна-юдэйскага Захаду і Еўрапейскага Асветніцтва" - завершыў міністр-прэзідэнт зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія свае ўраджанні ад сустрэчы з папам Бенедыктам 16. Асноўная думка іхнае гутаркі - інтэграцыя мусульманаў ў жыццё і школьная рэформа ў Германіі ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі дэмакратычнага грамадства .







All the contents on this site are copyrighted ©.