2006-07-01 12:25:43

Аудыенцыя Прэзідэнта Філіпінаў у Свяцейшага Айца.


Пад час аудыенцыі са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° 26 чэрвеня Прэзідэнт Філіпінаў Глорыя Макапагаль-Арройо зрабіла Папе незвычайны падарунак – копію закона сваёй краіны аб забароне смяротнага пакарання. Згаданы закон быў прыняты філіпінскімі парламентарыямі і падпісаны Прэзідэнтам за два дні да яе вылету ў Рым.
“Пад час сардэчнага спаткання спадарыня Прэзідэнт паведаміла Свяцейшага Айца аб новым законе, які быў зацьверджаны ў мінулую суботу, у свята Яна Хрысціцеля”, - гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы Апостальскай сталіцы.
На прыканцы аудыенцыі спадарыня Прэзідэнт уручыла Папе два падарункі – згаданую вышей копію закона ў рамцы і статую Маці Божай, якая асаблівым чынам ушаноўваецца ў Філіпінах. “Гэта две выявы веры філіпінскага народа”, - зазначыла спадарыня Макапагаль-Арройо.







All the contents on this site are copyrighted ©.