2006-06-30 14:58:58

Папа аб'явіў аб прабачэнні грахоў каталіцкім семьям.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° аб’явіў аб магчымасці атрымаць поўную індульгенцыю пад час правядзення пятага Сусветнага спаткання каталіцкіх семьяў, якое пройдзе з 1 да 9 ліпеня ў Валенсіі.
Адпаведны дэкрэт, падпісаны кардыналам Джеймсам Стаффардам, кіраўніком Апостальскай камісіі да спраў пакаяння (пенітэнцыі), быў надрукаваны 27 чэрвеня.
Папа мае надзею, што ўсе тыя, хто прыедзе ў Валенсію “прыймуць удзел у розных ініцыятывах і мерапрыемствах, якія пройдуць у гэтым гішпанскім горадзе ў падтрымку сямьі; што калі яны, натхнёныя Божай Ласкай, вярнуцца дамоў, прысвяцяць сябе сваім семьям і семьям сваіх блізкіх у адпаведнасці са святымі правіламі Эвангелля”.
Згодна з дэкрэтам Свяцейшага Айца, “ён дае поўнае прабачэнне грахоў вернікам, якія, выконваючы існуючыя правіла (значыць атрымліваюць Таямніцы Споведзі і Камуніі і моляцца ў інтэнцыях Папы), у поўні ачышчаныя ад усіх формаў граха, пабожна будуць удзельнічаць ва ўрачыстых Богаслужбах у Валенсіі, пад час пятага Сусветнага спаткання семьяў і ў яго ўрачыстым закрыцці”.
Тыя людзі, “якія не здолеюць прыняць непасрэдны ўдзел у вышейзгаданых мерапрыемствах, будуць мець магчымасць атрымаць такі самы дар поўнага прабачэння грахоў, калі ў гэтыя дні, аб’яднаныя ў малітве з вернікамі ў Валенсіі, адгавораць у сямейным коле “Ойча наш”, Сымвал веры і іншыя малітвы, просячы Боскай міласэрнасці ў згаданых вышей інтэнцыях”.
Міжнародныя спатканні каталіцкіх семьяў, пачатак якім паклаў Ян Павел II, праводзяцца кожныя тры гады. Iх арганізуе Папская рада да спраў сямьі пры падтрымцы мясцовых дыяцэзій. Чакаецца, што ў спатканні сямей у гэтым годзе прыйме ўдзел 1,5 млн чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.