2006-06-30 14:58:26

75 працэнтаў жыхароў Бяльгійскага Каралеўства лічаць сябе католікамі.
Аднак, не ўсе сцвярджаюць веру практыкай. Да таго ж ў краіне дзейнічае 189 сэктаў.


Так назвалі арганізацыі, што дзейнічаюць у Бельгіі, удзельнікі парламенцкага даследвання. У спіс патрапілі , акрамя сэктаў, групоўкі, называныя новым тэрмінам: "дэструктыўная сэктанская арганізацыя". У яго ўвайшлі, напрыклад, "сведкі Еговы", "царква саенталёгіі", "царква Ісуса Хрыста святых апошніх дзён (мармоны)".
Кіраўнік каталіцкага Інстытута ордэна братоў Міласэрднасці прафесар Патрык Дэ Партэр выказаў ў друку заўвагу, што ўлады Бельгіі павінны спыніцца называць, аднак, усе рэлігійныя маньшасці - сэктамі. Бо так вызначаюць і многія хрысціянскія намінацыі - баптыстаў, , пяцідзясятнікаў, эвангелікаў. Гэтыя рэлігійныя грамады не маюць аніякага юрыдычныга статусу і не атрымліваюць субсідый дзяржавы. Афіцыйным прызнаваннем і падтрымкай карыстаюцца толькі 4 хрысціянскія традыцыі - каталіцтва, праваслаўе, пратэстантызм і -асобна - англіканства, а таксама юдаізм ды іслам. Яшчэ ўзаконеная група "сэкулярнага гуманізма".
Некаторыя члены ўрада краіны, перасцярожаныя рознымі праявамі злачыннага характару з боку містычных груповак і бандаў, прапануюць нават дазволіць больш суровы кантроль за іхняю дзейнасцю, у тым ліку і праслухванне тэлефонаў, кантроль за сходамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.