2006-06-29 17:02:07

Рэшткі Святога Мікалая прыбылі ў Яраслаўль.


Каўчэг з часткамі машчэй святога Мікалая Мірлікійскага ўпершыню прыбылі ў Яраслаўль з італьянскага горада Бары, дзе пахаваны гэты вядомы святы. 24 чэрвеня мошчы былі ўрачыста спатканыя ў мясцовым Феадораўскім катэдральным саборы.
Святы Мікола Цудатворца жыў у IV° стагоддзі. Ён быў епіскапам горада Міры Лікійскія (цяпер гэта тэрыторыя Турцыі). Ён быў вядомы сваёй дабрачыннасцю, прыймаў удзел у Першым Сусветным саборы і быў кананізаваны хутка пасля смерці. Мошчы св.Мікалая да 1087 года знаходзіліся ў Мірах Лікійскіх, а калі сарацыны заваявалі гэты горад, і была небяспека, што яны знішчаць мошчы, яны былі перанесены горад Бары, дзе знаходзяцца і цяпер у катэдральным касцёле. Святы Мiкалай вельмі ўшаноўваецца як католікамі, так і праваслаўнымі, таму на прыканцы ХIХ стагоддзя ў Бары была пабудавана праваслаўная царква, якая належыць РПЦ МП.
Каля мошчаў св.Мікалая шматкротна здараліся цуды і аздараўленні. Ад іх зыходзіць міро, а алей, які асвячаецца каля ягонай труны, раздаюць вернікам. У касцёле знаходзяцца падарункі розных людзей з усяго света. Штогод гэта месца наведваюць дзясяткі тысяч пілігрымаў з усяго свету.
24 чэрвеня ў Феадораскім саборы Яраслаўля прайшло начное чуванне, пасля чаго частка мошчаў святога была перанесена ў Спаса-Прэабражнскі сабор. Цяпер святыя мошчы будуць пераносіцца ў розныя цэрквы Яраслаўскай епархіі. Дададзім, што яны прыбылі на яраслаўскую зямлю з нагоды юбілея мясцовай епархіі, якой у гэтым годзе спаўняецца 1015 гадоў. Частка мошчаў св.Мікалая Цудатворцы застануцца ў Яраслаўлі назаўсёды.







All the contents on this site are copyrighted ©.