2006-06-28 15:12:47

На ўрачыстасьць Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла, ў Рым прыбыла дэлегацыя з Канстантынопаля


29-га чэрвеня Каталіцкі Касьцёл ушаноўвае Сьвята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла. З гэтае нагоды Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць на Плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме а гадзіне 9.30 рымскага часу, ўрачыстую Сьвятую Імшу, ў часе якой ўскладзе так званы Палій на 27-х арцыбіскупаў-мітрапалітаў. У часе гэтае Імшы будзе прысутнаю дэлегацыя Праваслаўнага Усяленьскага Канстантынопальскага Патрыярхату. Будзе яе ўзначальваць Мітрапаліт Пэргамо Зізіўляс, які таксама зьяўляецца састаршынёю Мешанай міжнароднай Камісіі Дыялогу паміж Праваслаўнаю ды Каталіцкаю Цэрквамі. Будуць яго суправаджаць біскуп Калістос ды архімандрыт Дыёнісіс.
Візіт дэлегацыі з Канстанонопаля ў Ватыкан зьяўляеццая адказам падзякі на візіты дэлегацыі Каталіцкае Царквы у Канстантынопаль на Сьвятога Апостала Андрэя, што ўшаноўваецца 30 лістапада.







All the contents on this site are copyrighted ©.