2006-06-27 14:01:15

У азначэнне 500-годдзя музееў Ватыкану створаная новая экспазіцыя. Гэта Місіянарскі этналагічны музей.


У ім, напрыклад, можна ўбачыць адзіную ў свеце мадэль буддысцкага храму Чао-йанг - рарытэтную старажытную зменьшаную рэпрадукцыю, поўнасцю паўтараючую кожную дэталь рэлігійнай святыні буддыстаў. Наогул, новы сектар, які пакуль прадстаўлены толькі журналістам і адчынецца праз некаторы час для ўсіх наведвальнікаў, прысвечаны Кітаю, Японіі, Карэі і Манголіі, а таксама Цібету. Ён адлюстроўвае працяглы ў стагоддзях дыялог Святога Пасаду з рознымі культурамі і рэлігіямі. Калекцыя Усходу налічвае тысячы экспанатаў. Гэта, пайперш, Літургічны царкоўны посуд, які адлюстроўвае павагу каталіцкіх місіянароў у розных кантынентах да захавання мясцовых традыцый і формаў.Шмат прадметаў адлюстроўваюць братэрскую сувязь місіянароў з насельніцтвам мясцовых тэрыторый.
Наогул, місіянарскі музей у кангламераце Ватыканскай экспазіцыі быў заснаваны ў 1926 годзе папам Піям 11-м. Ён тады назваў яго " вялікай кнігай,..поўнай настаўніцтва, парадаў і ... перасцярог". Сёння ў музеі перахоуваецца больш за 100 тысяч адзінак : прадметаў абраду, ужытку, рукадзелля, майстэрства, мастацтва. Усе яны р асказваюць аб народах, якія іх стварылі, і аб іхнае дружбе з папамі Рымскімі - бо часцей за ўсё, гэта падарункі. У іх ліку і ад кіраўнікоў не-хрысціянскіх рэлігій. Напрыклад, можна пабачыць каштоўную калекцыю з 13 скруткаў паперы і тканіны ''какемоно'' з выявамі японскіх багоў, ці буддыйскую ''Тханг-ка'' - святую выяву на тканіне, што была падораная Папу Яну Паўлу 2 Далай-Ламай пры сустрэчы. У гэтым жа музеі і "Нестарыянава стэла" - знак старажытнай прысутнасці хрысціянаў у Кітаі. Яе арыгінал з 7 веку як сведчанне перамогі дактрыны Патрыярха Канстантынопальскага Нестара аб дзвюх радзельных прыродах Езуса Хрыста - чалавечай і Боскай - дагэтуль узвышаецца ў горадзе Ксяне.







All the contents on this site are copyrighted ©.