2006-06-27 14:04:00

Прэзентацыя слоўніка старажытнахрысціянскай літаратуры ва Урбаніянскім універсітэте.


У выдавецтве Папскага Урбаніанскага універсітэта надрукаваны італьянскі пераклад слоўніка старажытнахрысціянскай літаратуры Дзёппа і Гірлінгса. Выступаўшыя на яго прэзентацыі падкрэслілі, што Слоўнік адказвае на пытанне аб тым, чаму сёння Айцы Царквы зноў прыцягваюць увагу навукоўцаў. Менавіта патрыстыка паказвае нам юдэйска-хрысціянскія карані нашай гісторыі і адказвае на патрэбу хрысцьяніна ва ўласнай самасвядомасці, асабліва ў эпоху канфрантацыі з Iсламам. Выданне прапануе чытачу агляд хрысціянскіх аўтараў, якія жылі да VIII° стагоддзя, паказваючы зліццё ў іх творах настаўніцтва і духоўнасці.
Публікацыя з’яўляецца “важным узбагачэннем для любых багаслоўскіх даследванняў ва ўсіх галінах”, - зазначыў кард. Крешенціо Сепе, зараз арцыбіскуп Неапаля. – Айцы, дадаў ён, - гэта сведкі Царквы, якая яшчэ не была глыбока падзелена. Таму іх творы маюць вялікую місіянарскую вартасць”.
Кардынал Вальтер Каспер, кіраўнік Папскай рады да спраў спрыяння хрысціянскай еднасці, у сваю чаргу, зазначыў, што патралогія мая вялікае значэнне. Сучасным хрысціянам неабходна зноў усвядоміць важнасць уласных вытокаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.