2006-06-27 14:06:39

Падрыхтоўка візыту Папы ў Гішпанію.


Арцыбіскуп гэтага гішпанскага горада Аўгустын Гарсія-Гаско выдаў загад, згодна з якім у нядзелю, 9 ліпеня, святарам будзе забаронена цэлебраваць імшу ў сваіх касцёлах.
Гэта зроблена дзеля таго, каб усе святары прынялі ўдзел у імшы пад адкрытым небам, якую ў гэты дзень узначаліць у Валенсіі Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°, які асабіста прыедзе ў Валенсію на Сусветны дзень каталіцкіх семьяў.
У сваім загадзе арцыбіскуп Гарсія-Гаско дазволіў дыяцэзіяльным святарам, якія не будуць мець магчымасці прыняць удзел у папскай імшы, цэлебраваць Богаслужбу 9 ліпеня вечарам.
Візіт Бенедыкта XVI° у Гішпанію будзе вельмі кароткім – ён прыляціць у Валенсію 8 ліпеня, і ўжо сярэдзіне дня 9 ліпеня верніцца ў Рым. Плануецца, што Папа не толькі адслужыць вячэрню і імшу для ўдзельнікаў кангрэса каталіцкіх семьяў, але і правядзе шэраг спатканняў з гішпанскімі біскупамі, сустрэніцца з каралеўскай сямьёй і прэмьер-міністрам краіны Хосе Сапатэро.







All the contents on this site are copyrighted ©.