2006-06-26 15:24:02

Экалагічнае спатканне ў Фларэнцыі з удзелам выкладчыкаў Папскага Грыгарыянскага універсітэта.


Прыцягнуць увагу грамадскасці да выкарыстання аднаўляемых крыніцаў энергіі – сонечнай, геатэрмічнай, гідраэлектрычнай, - як этычнага выбара, асновапалягаючага для ўсяго чалавецтва: такой ёсць мэта Трэццяга інфармацыйнага форума каталіцкага друка па ахове навакольнага асяроддзя. Форум прайшоў у Фларэнцыі. Яго тэма: “Аднаўляемыя крыніцы энергіі: этычны выбар”. У першую чаргу мерапрыемства накіравана да журналістаў і спецыялістаў у згаданай галіне, арганізатарам выступіла ассацыяцыя “Грінаккорд”.
Праблемы навакольнага асяроддзя з’яўляюцца транснацыянальнымі і транскультурнымі, бо тычацца ўсіх без выключэння. Як падкрэсліў у сваёй прамове прафесар Рондінара з Папскага Грыгарыянскага універсітэта, пошук аднаўляемых крыніцаў энергіі – гэта жэст любові і адказнасці не толькі ў адносінах да нас саміх, але, перад усім, у адносінах да будучых пакаленняў. Спадар Эдо Ронкі, кіраўнік Iнстытута ўстойлівага развіцця, паведаміў, што Iталія прадукуе толькі 7 % энергіі з падобных крыніцаў. Біаархітэктар Уго Сассо прапанаваў звярнуць увагу на магчымасць экалагічных забудоў, якія патрабуюць мала першаснай сыравіны. Акрамя таго, на форуме абмяркоўваўся падыход Царквы да праблемаў экалогіі. Стварэнне – гэта плён няспыннай дзейнасці Творцы, яно з’яўляецца бачным знакам Божай Любові, неадрыўнай часткай якой ёсць чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.