2006-06-26 14:54:30

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 25 чэрвеня


А паўдні, ў нядзелю 25-га чэрвеня, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Ім адгаварыць гэтую малітву. У сваім разважаньні, перад яе адгаварэньнем, Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў аб актуальнасьці культу Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса ды аб постацях сьвятых Яна Хрысьціцеля, Пятра і Паўла. Спасылаючыцся да літурнічных урачыстасьцей, якія прыпадаюць ў гэтых днях, Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў іх духоўнае пасланьне.
RealAudioMP3
Урачыстасьць Найсьвятога Сэрца Госпада Ісуса спалучае народную пабожнасьць з тэалагічнаю глыбінёю. Гэта менавіта цераз Сэрца Ісуса ў цудоўны спосаб абьявілася любоў Бога да людзей. Дзеля гэтага- сказаў далей Папа- сапраўдны культ Божага Сэрца зьберагае цэлую сваю важнасьць і прыцягвае душы, якія спрагненыя Божае Міласэрнасьці. Знаходзяць яны у ім нявычэрпальныя крыніцы вады Жыцьця, якія здольныя ажывіць пустыні духа ды дазваляюць расквітнець надзеі.
Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што ва ўрачыстасьць Сэрца Ісуса ўшаноўваецца Дзень Малітваў за Сьвятасьць Сьвятароў. Заахвоціў усіх вернікаў да малітвы за сьвятароў, каб маглі яны быць сапраўднымі сьведкамі любові Хрыста.
Далей Папа, ў часе сустрэчы з вернікамі на багародзічнай малітве “Анёл Гасподні” прыпомніў, што таксама Апосталы Пятро і Павал жылі так, каб іх уласнае “я” ўступіла месца Хрысту. Іхнюю ўрачыстасьць Каталіцкі Касьцёл будзе ўшаноўваць ў найбліжэйшы чацьвер 29-га чэрвеня.
Вітаючы італьянскіх пілігрымаў Папа выказаў салідарнасьць з ахвярамі трагэдыі, якая здарылася пры пабудове маста на аўтастрадзе блізка сыцылійскага гораду Катанія. У выніку інцыдэнту загінула там адна асоба а 14-ць было параненых. Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік да прыкладаньня большае ўвагі адносна бясьпекі працы, каб такога роду выпадкі не паўтарыліся. Пацярпеўшых ды іхніх блізкіх запэўніў аб сваёй малітоўнай блізкасьці.
На заканчэньне сустрпэчы Папа надзяліў на ўсіх прысутных сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.