2006-06-24 11:49:45

На чарговай сустрэчы ў Маскве членамі сумеснай каталіцка-праваслаўнай рабочай групы пацверджана неабходнасць узаемнай адкрытасці і супрацоўніцтва.


Прыгадаем, што сама група была створаная для разгледжання праблем у адносінах між Рускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай Цэрквамі. Паседжанне гэтага тыдня засяродзілася, галоўным чынам, на сацыяльнай тэматыцы. Члены нарады наведалі разам Маскоўскі прытулак для дзяцей-інвалідаў , створаны каталіцкім Ордэнам сясцёр-місіянарак Боскае міласэрднасці. Айцы засведчылі самаадданасць манахінь, што маюць за ўзор заснавальніцу кангрэгацыі - Маці Тэрэзу з Калькуты. З ейнаю цярплівасцю і любоўю яны даглядаюць дзяцей з цяжкімі умысловымі хваробамі, дапамагаючы інвалідам і іхным сем'ям. З задавальненнем было адзначана, што гэтую і іншыя каталіцкія ўстановы пастаянна адведваюць праваслаўныя святары.
Вярнуўшыся затым да паседжанняў, члены рабочай групы пад кіраўніцтвам сустаршыняў: генеральнага сакратара Біскупскай Канферэнцыі ксяндза Ігара Кавалеўскага і намесніка старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату пратаіярэя Ігара Чапліна - абмеркавалі сумесныя сацыяльныя праекты. У прыватнасці, у горадзе Пракоп'еўску Кемераўскай вобласці, дзе ўзнёсак робіць каталіцкая Царква. Але праваслаўныя і каталіцкія браты падкрэслілі, што дабрачынная дзейнасць павінна быць ў духу выканання Божага прыказання любові і ў павазе да духоўнай таесамасці людзей, што выключае празалетызм.







All the contents on this site are copyrighted ©.