2006-06-23 17:20:27

Заява біскупа Сан Луіса, якая тычыцца легалізацыі аборту.


Біскуп Хорхе Лона з Сан-Луіса заявіў, што планы міністэрства юстыцыі і праў чалавека па ўнясенню зменаў у крымінальны кодекс, накіраваных на легалізацыю абортаў, супяртэчаць асновапалягаючаму праву чалавека на жыццё.
“Цяпер у нашай краіне нявінным жыццям пагражае небяспека”, - зазначыў каталіцкі дастойнік, заклікаючы вернікаў выступіць у абарону ненароджаных дзяцей і нагадваючы, што II Ватыканскі сабор назваў аборты “цяжкім злачынствам”.
“Ні ў каго няма права на забойства нявіннага чалавека. Ненароджанае дзіця з’яўляецца самым нявінным і безабаронным чалавекам у свеце. Забіць яго – значыць пазбавіць яго права на жыццё, якое з’яўляецца асновапалягаючым з усіх праў чалавека”, - дадаў біскуп.
“Мы не можам маўчаць, калі міністэрства разглядае пытанні такой важнасці. Праект зменаў крымінальнага кодэкса супярэчыць нормам права і праў чалавека”, - падкрэсліў каталіцкі дастойнік.







All the contents on this site are copyrighted ©.